Знайсці
05.12.2023 / 13:52РусŁacБел

У Мінску сёння ноччу перакрыюць мост на вуліцы Маскоўскай

Раней працы на рамонтным участку планавалася правесці ў ноч на 3 снежня, але з-за ўмоваў надвор'я іх давялося перанесці.

Фота: Tochka.by

Мост паміж вуліцамі Чкалава і Маскоўскай у Мінску будзе перакрыты з 21:00 аўторка да 04:00 (меркавана) серады для ўсіх тыпаў транспарту ў сувязі з правядзеннем рамонтных работ, паведамляе Tochka.by.

Маршруты сталічнага пасажырскага транспарту будуць зменены для аб'езду пуцеправода. Схемы руху размешчаны на партале дзяржаўнага прадпрыемства.

Раней перакрываць адрэзак, які рамантуецца, гарадскія ўлады планавалі ў ноч на 3 снежня, аднак з-за ўмоў надвор'я працы давялося перанесці.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
123
45678910
11121314151617
18192021222324
25262728293031