Знайсці
05.12.2023 / 13:061РусŁacБел

WSJ сцвярджае, што Ізраіль плануе затапіць тунэлі ХАМАС марской вадой. Ці рэальна гэта?

Ізраіль абдумвае магчымасць затаплення марской вадой сеткі падземных тунэляў ХАМАС у сектары Газа, піша The Wall Street Journal.

 Скрын з відэа The Wall Street Journal

Паводле журналістаў, Ізраіль усталяваў на ўзбярэжжы Міжземнага мора вялікія помпы, якія могуць быць выкарыстаныя для затаплення тунэляў, што выкарыстоўвае ХАМАС і іншыя ўзброеныя групоўкі ў Газе, гаворыцца ў артыкуле Wall Street Journal.

BBC паспрабавала спраўдзіць гэту інфармацыю. Але ў ізраільскіх вайскоўцаў атрымаць каментар не ўдалося.

Як піша BBC, яшчэ ў 2015 годзе Егіпет выкарыстаў марскую ваду з Міжземнага мора, каб затапіць сетку з сотняў тунэляў на мяжы з Газай і пакласці канец кантрабанднаму гандлю.

Ускладняльным фактарам у Ізраілі стануць ізраільскія закладнікі, якіх ХАМАС, з ягоных слоў, схаваў у «бяспечных месцах і тунэлях».

Спробы запампаваць салёную ваду на вялікія тэрыторыі Газы могуць таксама пашкодзіць падземны ваданосны пласт, што прывядзе да забруджвання вады.

У 2021 годзе ЦАХАЛ заявіў, што знішчыў больш за 100 км тунэляў у выніку авіяўдараў. У той жа час ХАМАС сцвярджаў, што працягласць яго тунэляў складае 500 км, а пашкоджана было толькі 5%.

Прыблізна ў сярэдзіне лістапада ізраільская армія ўстанавіла вялікія помпы для перапампоўкі вады ў 1,5 км на поўнач ад лагера бежанцаў Аль-Шаці. Помпаў пяць, кожная з іх можа забіраць ваду з Міжземнага мора і перапампоўваць тысячы кубаметраў вады за гадзіну ў тунэлі ХАМАС.

Паводле ацэнкі крыніц выдання, працэс затаплення можа заняць тыдзень. Але эфектыўнасць гэтых планаў пад пытаннем яшчэ і таму, што дакладныя характарыстыкі тунэляў і грунту вакол іх невядомыя.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
0
Сьмерць тэрарыстам!/адказаць/
06.12.2023
Хамас і ягоныя хамасьнікі мусяць быць канчаткова зьнішчаныя
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
123
45678910
11121314151617
18192021222324
25262728293031