Знайсці
05.12.2023 / 10:59РусŁacБел

Мінскага менеджара-эканаміста асудзілі да двух гадоў калоніі за ўдзел у акцыі пратэсту і нібыта за «траву»

Юрыя Дабрахотава затрымалі 20 красавіка па падазрэнні ў «дробным хуліганстве», але абвінавачанне выставілі за ўдзел у акцыі пратэсту ў 2020 годзе.

Фота: srping96.org

Суд Фрунзенскага раёна асудзіў 35-гадовага Юрыя Дабрахотава па «народным артыкуле» (ч.1, арт. 342, актыўны ўдзел у групавых дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак), а таксама за выраб, набыццё і захоўванне наркатычных рэчываў (ч. 1 арт. 328 КК). «Наркатычны» артыкул першапачаткова ў справе не фігураваў, і з’явіўся толькі падчас судовага пасяджэння, піша «Вясна».

Справу разглядала суддзя Юлія Крэпская.

Юрыя затрымалі 20 красавіка па падазрэнні ў «дробным хуліганстве», але абвінавачанне выставілі за ўдзел у акцыі пратэсту ў 2020 годзе. Пасля ператрусу, праведзенага па месцы жыхарства, у кватэры знайшлі слоік з невялікай колькасцю марыхуаны.

Падчас суду Дабрахотаў не прызнаў віны па двух складах злачынства.

Ён патлумачыў, што ў верасні 2020 года пасля працы ўбачыў шмат людзей, якія накіроўваліся ў бок праспекта Пераможцаў і далучыўся да іх. А наконт захоўвання наркатычных рэчываў, ён паведаміў, што слоік з «травой» і іншымі рэчамі пакінуў у кватэры папярэдні жыхар».

Пра затрыманні Юрыя збівалі супрацоўнікі міліцыі. «Каля 9 гадзін раніцы я адчуў грукат, адкрыў уваходныя дзверы. Там знаходзіліся нейкія людзі ў масках. Не ведаў, ці былі гэта супрацоўнікі міліцыі, бо яны нічога не растлумачылі, і адразу паклалі тварам на падлогу. Не разумеў, што адбываецца».

Пасля гэтага яму нешта казалі, але ў сувязі з праблемамі са слыхам і шокам, сэнс слоў не разумеў. Таксама яго білі, пакуль не паведаміў паролі ад усіх тэлефонаў.

У выніку Дабрахотава прызналі вінаватым па пералічаных вышэй артыкулах і асудзілі сукупна да двух гадоў калоніі.

Грошы, арыштаваныя пад час ператрусу: 2 000 даляраў, 450 еўра, 50 рублёў, пакінутыя пад арыштам, а аўтамабіль «Фальксваген мультывен» быў вернуты гаспадару.

Чытайце таксама:

Палітзняволенага экс-спецназаўца зноў будуць судзіць. Яго затрымалі за дзень да ад'езду за мяжу

Палітвязня, які паверыў сілавікам і вярнуўся з Польшчы, зноў будуць судзіць

Мінчуку далі пяць гадоў калоніі ўзмоцненага рэжыму за данат Палку Каліноўскага

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера