Знайсці
04.12.2023 / 22:477РусŁacБел

Кніга аўтара «Нашай Нівы» трапіла ў спіс найлепшых нон-фікшн кніг года ў Літве. І яе можна падтрымаць

У спіс найлепшых нон-фікшн кніг года літоўскіх аўтараў, які складае выданне 15min.lt, трапіла кніга «Senojo Vilniaus skoniai» («Смакі старой Вільні»). Адзін з чатырох яе аўтараў — наш сталы аўтар Алесь Белы. 

Вядомы знаўца старадаўняй кулінарыі Алесь Белы напісаў гэтую кнігу разам з літоўскімі калегамі Рымвідасам Лаўжыкасам, Антанасам Астраўскасам і Томасам Рымідзісам. Увесну гэтага году ён сам коратка прадстаўляў кнігу на «Нашай Ніве». 

З нагоды 700-годдзя літоўскай сталіцы аўтарскі калектыў запрашае чытача атрымаць асалоду ад гісторый Вільні і смаку страў, прыгатаваных па аўтэнтычных рэцэптах, прадстаўленых у кнізе.

Як кажуць самі аўтары, гэтая кніга чымсьці нагадвае працу рэстаўратара, калі пасля зняцця апошніх пластоў фарбы выяўляюцца больш раннія, надзвычай цікавыя гістарычныя пласты. Такім чынам, пласт за пластом, раскрываецца агульнае гістарычнае аблічча Вільні.

Гэта выданне можна падтрымаць чытацкім галасаваннем. Каб гэта зрабіць, трэба на гэтай старонцы пазначыць выданне пад нумарам 11 і ўнізе націснуць кнопку Balsuoti («Прагаласаваць»).

Чытайце таксама:

Хадановіч і Шпарага трапілі ў літоўскі топ найлепшых перакладных кніг

Назвалі лаўрэатаў прэміі «Дэбют» і прэміі Карласа Шэрмана

Выйшла кніга пра знакавую этнаэкспедыцыю стогадовай даўніны

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
1
Максим Дизайнер/адказаць/
05.12.2023
Шчыры беларус

Зоготые слова, батенька
0
Максим Дизайнер/адказаць/
05.12.2023
Воля,

А что не так сказал?Даже соседу за забором. Я и сам такой же дурачок. С кем поведешься, того и наберешься
0
Gorliwy Litwin/адказаць/
14.12.2023
Вельмі рады паведаміць, што ў конкурсе на лепшую нон-фікшн кнігу літоўскіх аўтараў наша з Rimvydas Laužikas, Antanas Astrauskas, Tomas Rimydis "Смакі Старой Вільні" (Senojo Vilniaus skoniai) заняла 3-е месца, ура!

На 1-м месцы кніга Бірутэ Давіданітэ і Давідаса Панцэраваса «Спікер і прэзідэнт», на 2-м "Што робіць Японія" Андруса Клейвы.

Дзякуй усім хто прачытаў, тым хто падтрымаў нас у галасаванні, і спадзяюся, што гэты вынік заахвоціць і іншых набыць і прачытаць.

Насамрэч, праз гісторыю самых знакавых віленскіх страў і напояў, некаторыя з іх упершыню згадваюцца ў дакументах больш за 300 і 400 гадоў таму, прасочваецца многія аспекты гісторыі культуры і грамадства літоўскай сталіцы, і ўсёй краіны. А далёка не толькі гастранаміі ў вузкім сэнсе.

https://www.15min.lt/kultura/naujiena/literatura/15min-metu-knygu-rinkimai-skaitytojai-isrinko-savo-favoritus-286-2160776 
 
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера