Знайсці
04.12.2023 / 22:141РусŁacБел

У Ляхавічах з-за аварыі месцамі адключылі ацяпленне і газ

У сацыяльных сетках 4 снежня з'явілася інфармацыя аб аварыйнай сітуацыі на газаправодзе-адводзе да газаразмеркавальнай станцыі «Дарава» Ляхавіцкага раёна. У выніку гэтага ў некаторых мясцовасцях горада і раёна адключылі ацяпленне і газазабеспячэнне, паведамляе мясцовы рэсурс Bar24.

Фота: Ляхавіцкі веснік

Намеснік галоўнага інжынера ААТ «Газпрамтрансгаз Беларусь» Міхаіл Бабко наяўнасць праблем пацвердзіў, але сцвярджае, што сітуацыя ўзнікла ў выніку планавых работ. Яны, маўляў, «праводзяцца для аналізу стану трубаправода і выяўлення яго дэфектаў». Праводзячы гэтыя работы пачынаючы ад Івацэвічаў, урэшце, па словах Бабко, падышлі да ўчастка газаправода-адвода ГРС «Дарава», і «ў гэтым месцы пры ўскрыцці газаправода выяўлена, што стан дэфекту трубы з'яўляецца крытычным».

Два метры трубы ў сувязі з гэтым трэба было замяніць, для чаго «спатрэбілася памяншэнне аб'ёму забеспячэння газаспажыўцоў на некаторы час». Завяршыць работы планавалася да 19.30, пры гэтым «газазабеспячэнне не спынялася — газ дастаўляецца ад перасоўных аўтазапраўшчыкаў».

Тым не менш, у Ляхавіцкай ЖКГ папярэдзілі пра магчымыя перабоі ў падачы ацяплення ў адным з мікрараёнаў Ляхавіч, некалькіх вёсках і ў кацельні раённай бальніцы. Камунальныя службы сцвярджаюць, што ў найбліжэйшыя гадзіны пытанне будзе вырашана. Пазней з'явілася інфармацыя аб часовым абмежаванні газазабеспячэння Ляхавіцкага малочнага завода, Ляхавіцкага кансервавага завода і кацельняў.

Жыхары Ляхавічаў паведамляюць, што 4 снежня ў іх кватэрах «перабояў з газам няма. Батарэі халодныя, але тэмпература ў кватэры пакуль прымальная». У бальніцы ацяплення таксама няма, але, як запэўніў галоўны лекар Георгій Хлябовіч: «Тэмпература ў палатах на дадзены момант камфортная, каля 21-22 градусаў цяпла. Ужо ў найбліжэйшы час батарэі зноў стануць гарачымі».

Чытайце таксама:

Траціна рагачоўцаў цэлы дзень прасядзела без ацяплення

Новы дом у «Мінск Свеце» ад Dana прыводзіць будучых жыхароў у жах

Энергетыкі ліквідавалі аварыю на цепласетках пад Мінскам. Без ацяплення ночылі ў Свіслачы і Дружным

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
0
даведка /адказаць/
05.12.2023
Рогачёв (Рогачёвский МКК), Ляховичи (Ляховичок)... Неужели молочная мафия начала по-жэстачайшэму мстить?!
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера