Знайсці
04.12.2023 / 18:18РусŁacБел

Зоркі «Барбі» сыграюць разам у новым фільме

Акцёры Марга Робі і Раян Гослінг сыграюць бацькоў Дэні і Дэбі ў новай частцы крымінальнага фільма «Адзінаццаць сяброў Оўшэна». Фільм мае выйсці пад назвай «Оўшэны».

Фота: Wiktor Szymanowicz/Anadolu Agency via Getty Images

Падзеі фільма разгарнуцца ў 1962 годзе падчас Гран-пры ў Манака. Пара будзе вучыць сваіх дзяцей таму, як красці ў багатых. Іншыя падрабязнасці сюжэту стваральнікі фільма пакуль што не раскрываюць.

Паставіць новы фільм серыі «Адзінаццаць сяброў Оўшэна» рэжысёр Джэй Роўч, над сцэнарыем працуе Кэры Саламон.

У фільме «Барбі» Марга Робі і Раян Гослінг сыгралі Барбі і Кена. Фільм зарабіў у пракаце 1,4 млрд даляраў і стаў самым касавым у 2023 годзе.

Уз'яднанне акцёраў у прыквеле «Адзінаццаці сяброў Оўшэна» пасля поспеху «Барбі» робіць праект патэнцыйным хітом.

Чытайце таксама:

Хто ўвайшоў у спіс самых уплывовых жанчын года па версіі Financial Times

Фільм «Барбі» стане самым касавым у гісторыі Warner Bros, абагнаўшы ўсе часткі «Гары Потэра», «Хобіта» і «Цёмнага рыцара» 

Фільм «Барбі» вярнуў фразу «таксічная феміннасць» у навіны

Фільм «Барбі» сабраў ужо мільярд даляраў у сусветным пракаце

Барбенгеймер: «Барбі» перамагла «Апенгеймера» (але ў выйгрышы ўвесь Галівуд)

Чаго чакаць ад фільма «Барбі», пра які ўсе гавораць — уражанні ад прэм'еры

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера