Знайсці
04.12.2023 / 16:382РусŁacБел

«Чарга грузавікоў дасягнула крытычных адзнак». Беларускія мытнікі наракаюць на няспешнасць замежных калег

Чарга грузавікоў у пункце пропуску «Казловічы» на беларуска-польскай мяжы дасягнула крытычнай загружанасці. Каля 1000 аўтамабіляў чакаюць выезду ў Польшчу, паведаміла прэс-служба Дзяржаўнага мытнага камітэта.

Фота ілюстрацыйнае

Мытнікі называюць некалькі прычын загружанасці. Па-першае, гэта неабходнасць для бізнэсу да канца года закрыць дагаворы па пастаўках, а па-другое, памежны пераход «Казловічы» застаецца адзіным дзейным пунктам пропуску на беларуска-польскай мяжы.

Як удакладнілі на мытні, за апошнія суткі польскі бок прыняў толькі 700 машын з магчымых 1200, не працуючы ў поўную сілу. Няпростай застаецца сітуацыя і на беларуска-літоўскай мяжы. Літоўскі пункт пропуску «Салечнікі» прыняў, маўляў, толькі 35% транспарту, які прыбыў з Беларусі, а пункт «Меднікі» ўвогуле 15%.

У панядзелак, 4 снежня, на 14:00 па мінскім часе ўезду ў ЕС чакалі больш за 3 тыс. грузавых аўтамабіляў.

Чытайце таксама:

«Мы назіраем ​​беспрэцэдэнтную актыўнасць беларускіх спецслужбаў». Кіраўнік ДДБ Літвы выступіў за ўніфікацыю санкцый да беларусаў і расіян

660 грузавікоў стаяць у чарзе на ўезд з Латвіі ў Беларусь

Нелегалы, што перайшлі мяжу з Беларуссю, урываюцца ў дамы латвійцаў

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
1
Влад/адказаць/
04.12.2023
Всем плевать! Просто будет товар дороже. Водилы зарплату получают за простой.
0
Вадзім/адказаць/
04.12.2023
У тым што толькі адзін пункт пропуску застаўся таксама палякі вінаватыя?)))

Грузавыя пункты пропуску зараз лішнія. Асабліва чыгуначныя. У іх 2 асноўныя мэты - грошы для рэжымаў і абыход санкцый для рэжымаў
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
123
45678910
11121314151617
18192021222324
25262728293031