Знайсці
04.12.2023 / 12:38РусŁacБел

На Беларускай чыгунцы ўводзіцца новы расклад цягнікоў. Што зменіцца

З 10 снежня 2023 года на Беларускай чыгунцы пачне дзейнічаць новы графік руху цягнікоў. Яго ўводзяць на год.

З 10 снежня 2023 года на Беларускай чыгунцы пачне дзейнічаць новы графік руху цягнікоў. Фота: uvdgomel / Telegram

Паводле інфармацыі прэс-службы БЧ, графік руху пасажырскіх цягнікоў сфарміраваны на падставе маніторынгу попыту на перавозкі і аналізу пасажырапатокаў. Усяго прадугледжана курсіраванне 762 пасажырскіх паяздоў.

У новым графіку скарочаны час у дарозе на 17 гадзін і зменены маршрут руху цягніка Мінск — Архангельск. Цяпер пасажыры цягніка змогуць ехаць у Яраслаўль і Волагду праз Маскву.

Акрамя таго, у пасажыраў зʼявіцца магчымасць праезду з Мінска да Мінеральных Вод і Ніжняга Ноўгарада. На гэтыя цягнікі ўжо прададзена больш за 700 білетаў.

Што датычыцца ўнутрырэспубліканскіх паездак, у сталіцу Беларусі і абласныя цэнтры, то тут таксама будуць змены.

Па пятніцах і нядзелях прызначаны новы поезд міжрэгіянальных ліній № 623/624 па маршруце Віцебск — Мінск — Віцебск.

Акрамя гэтага, працягнуты маршрут цягніка міжрэгіянальных ліній № 635 Мінск — Пінск да станцыі Брэст-Цэнтральны з прыпынкамі ў раённых цэнтрах Іванава, Драгічын, Кобрын, Жабінка.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
123
45678910
11121314151617
18192021222324
25262728293031