Знайсці
04.12.2023 / 12:2013РусŁacБел

Лукашэнка і Сі Цзіньпін абмяняліся падарункамі. Колю падарылі кітайскі спартыўны касцюм

Лукашэнка і Сі Цзіньпін абмяняліся падчас візіту беларускай дэлегацыі ў Пекін падарункамі. Атрымаў падарунак і Мікалай Лукашэнка, які суправаджаў бацьку ў гэтай рабочай паездцы.

Беларускай дэлегацыі ўручылі яблыкі з правінцыі Хунань і карціну, выкананую тэхнікай шаўковай вышыўкі. Аляксандр Лукашэнка папрасіў яшчэ адну — вялікую, з «кітайскай душою» ў Палац Незалежнасці.

Мікалаю Лукашэнку кіраўнік КНР падарыў спартыўны касцюм з кітайскім сцяжком.

Лукашэнка, са свайго боку, перадаў кітайскаму лідару вырабленую ювелірамі кампазіцыю, што сімвалізуе ініцыятыву Пекіна «Адзін пояс — адзін шлях», шакалад, прадуктовыя навінкі айчынных прадпрыемстваў, а таксама сувенір з валошкамі, заявіўшы, што гэтая кветка — наш нацыянальны сімвал.

Пазней Лукашэнка адправіўся ў Пекінскі ўніверсітэт, дзе праходзіў навучанне яго сын Мікалай. Ці вучыцца ён там цяпер, дакладна невядома. 

Чытайце таксама:

Сі Цзіньпін і Лукашэнка абмяркоўвалі вайну ва Украіне

Двух беларускіх зуброў даставілі ў Кітай

«Сколько можно совершать ошибки, товарищи?» Бондарава знайшла новага ворага — васілёк

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
0
Алек. Ру/адказаць/
04.12.2023
Руслан, вельмі б хацелася!!! Уявіце сабе, як бы ачысціу́ся б свет!!!
0
Алек. Ру/адказаць/
04.12.2023
Касцюм, відаць, па беднасці. Ганьбішча!!!
0
Ёсік/адказаць/
04.12.2023
Лукашэнку вялізарны мінус. Працу стагоддзя генпракурора аб генацыдзе не падарыў Сі. У Пекінскі ўніверсітэт таксама не перадаў. Астатнія падарункі не аб чым.
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
123
45678910
11121314151617
18192021222324
25262728293031