Знайсці
04.12.2023 / 11:037РусŁacБел

У Маладзечне сілавікі спынілі працу дзвюх служб таксі

З 1 снежня ў Маладзечне працуе толькі адна служба таксі з трох. Па дзейнасці аператараў перавозак 152 і 158 міліцыя праводзіць праверку. Гэтыя службы пакуль не аказваюць паслугі па перавозцы пасажыраў, піша Kraj.by.

Па інфармацыі выдання, днём у пятніцу, 1 снежня, у офісы службаў таксі 152 і 158 прыйшлі супрацоўнікі міліцыі і падатковай інспекцыі.

Па папярэдніх даных, у гараж пастаўлена каля 200 машын.

У Маладзечанскім РАУС выданню пацвердзілі, што законнасць дзейнасці гэтых перавозчыкаў цяпер правяраецца.

У лістападзе стала вядома, што КДБ распачаў вялікую справу кіроўцаў таксі і маршрутчыкаў за нявыплату падаткаў. Затрымалі 20 чалавек, якія, паводле КДБ, ужо кампенсуюць нанесеныя страты. На нарадзе 14 лістапада Лукашэнка анансаваў змены на рынку паслуг таксі.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
2
Вероятный /адказаць/
04.12.2023
не такі як ёсць, неўласцівая сучаснай Еўропе халопская псіхалогія ідзе ў пакеце з расейшчынай, але ад расейшчыны TUTэйшыя нават і ня думаюць адмаўляцца. Рабіце высновы. 
4
Woodoo Cult /адказаць/
04.12.2023
Вероятный , ты адкуль ведаеш? Ці бываў калісь у еўропе, упоратае?
0
Всё в семью/адказаць/
04.12.2023
Kotya, о да, у нас одна, крепкая семья и все её знают, мимо которой не пройдёт ничего.
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
123
45678910
11121314151617
18192021222324
25262728293031