Знайсці
04.12.2023 / 08:333РусŁacБел

Жыхарка Вілейкі знайшла ў аўсянцы жывога вусеня

30 лістапада віляйчанка Святлана купіла ў супермаркеце «Еўраопт» аўсяныя шматкі. Аднак унутры кардоннай скрынкі яе чакаў непрыемны сюрпрыз.

Фота: Kraj.by

— Я ўвесь час купляю адны і тыя ж крупы ў гэтай краме, — распавяла Kraj.by Святлана. — Калі бяру крупы, то заўсёды перасыпаю ў слоікі. Чарговы раз перасыпала і ўбачыла ў пачцы павуцінку і вусеня. Ён быў там адзін.

Па словах віляйчанкі, убачанаму яна не здзівілася, але было непрыемна.

— Тыя крупы, што прадаюцца ў пакетах, я аглядаю адразу ў краме. Бо ведаю, што часам там можа быць харчовая моль. А тут не было відаць — аўсяныя шматкі спакаваныя ў кардонную скрынку, — патлумачыла дзяўчына.

Віляйчанка не разгубілася і вырашыла вярнуць няякасны прадукт у супермаркет. Аўсяныя шматкі яна высыпала ў пакет, вусеня пасадзіла ў слоік у якасці доказу. 

— Я пайшла на наступны дзень, бо купіла я кашу ўдзень, а 14:20, а гатаваць стала позна ўвечары а 21:00. Я заўсёды вару кашу на ноч.

У краме дзяўчына падышла да касіра на касах самаабслугоўвання. Дзяўчына патлумачыла сітуацыю і паказала няякасны тавар. Пытанне вырашылася хутка і без лішніх праблем.

— Падышла дзяўчына, прынесла новую кашу. Выбачыліся. Супрацоўнікі супермаркета прапаноўвалі вяртанне грошай, але я сказала, мне патрэбна проста каша. Я не ішла з мэтай сварыцца, а хацела проста памяняць тавар. Бо я сама разумею, што не яны вінаватыя: тэрміны на кашы адпавядаюць правілам.

На гарачай лініі сеткі «Еўраопт» растлумачылі, што ў выпадку, калі пакупнік набыў няякасны тавар, ён сапраўды мае права яго вярнуць, звярнуўшыся непасрэдна ў гандлёвы аб'ект.

Пры гэтым, адзначыла спецыяліст гарачай лініі, спажыўцу нават не абавязкова мець пры сабе чэк. Дастаткова прынесці ў супермаркет тавар.

У краме зробяць вяртанне, праверыўшы па камерах відэаназірання. Пакупніку прапануюць вярнуць грошы або абмяняць на новы тавар.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
04.12.2023
"шматкі яна высыпала ў пакет, вусеня пасадзіла ў слоік у якасці доказу"
і які доказ, што вусень быў менавіта ў шматках, а не быў знойдзены ў іншым месцы?
не так даўно набыла вафельныя рулецікі Віцьба, ускрыла ўпакоўку, а там 2-х рулецікаў не хапае. вяртаць тавар? а як ты дакажаш, што там іх не было першапачаткова, не былі з'едзены?
0
аднойчы ў Букінгемскім палацы.../адказаць/
04.12.2023
аўсянка... эээ з мясам, сэр
0
Праверана на жывым арганізме/адказаць/
04.12.2023
Якасны прадукт
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера