Знайсці
04.12.2023 / 07:373РусŁacБел

Лукашэнка сказаў Сі Цзіньпіну, што Беларусь была, ёсць і будзе надзейным партнёрам для Кітая

У нядзелю Лукашэнка прыбыў з працоўным візітам у Кітай.

Фота: БелТА

Ён заявіў падчас сустрэчы, што рады абмеркаваць з кітайскім кіраўніком актуальныя пытанні супрацоўніцтва, паведамляе БелТА.

«І, як гэта заўсёды было паміж намі, выказаць свой пункт гледжання на тыя ці іншыя праблемы міжнародных адносін. Развіццё ўсебаковага стратэгічнага супрацоўніцтва Беларусі і Кітая вызначана адзінствам нашых ідэалогій і самой логікай сусветных падзей і працэсаў, якія адбываюцца сёння», — сказаў Аляксандр Лукашэнка. 

Ён таксама падкрэсліў, што гістарычнае павышэнне ўзроўню адносін надало магутны імпульс паглыбленню традыцыйных напрамкаў, дало старт новым вектарам і механізмам супрацоўніцтва.

«Беларусь была, ёсць і будзе надзейным партнёрам для Кітая. Думаю, ужо нікога ў Кітаі ў гэтым не трэба пераконваць. Усё гэта было на маіх вачах на працягу апошніх 30 гадоў, і нават больш: у першы раз я прыехаў у Кітай, будучы дэпутатам парламента», — заявіў Лукашэнка.

«У нас вялікі вопыт, мы ведаем, што трэба нашым краінам. І мы вельмі шмат у гэтым плане зрабілі», — дадаў ён.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
0
Понятно/адказаць/
04.12.2023
Интересно, что скажет патрушев об этом спиче лукашенко ?
04.12.2023
два хітруна. хто каго перахітрыць?
0
Ёсік/адказаць/
04.12.2023
Вады наліў, палітык сусьветны. Патрэбен Кітаю спакойны калідор доя яго ядвабнага шляху. Зуброў Сі атрымаў, панду ніводную не падарыў, і не патрэбен ты нікому, дырэктар саўгаса.
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера