Знайсці
03.12.2023 / 13:133РусŁacБел

Ператрус адбыўся ў сяброўкі Каардынацыйнай рады Розы Турарбекавай

Праваабаронцам стала вядома пра новыя імёны сярод сябраў каманды Каардынацыйнай рады, у якіх адбыліся ператрусы 28 лістапада. Гэта сяброўка міжнароднай камісіі КР Роза Турарбекава і яе муж, кіраўнік камісіі КР па адукацыі і навуцы Павел Церашковіч.

«Цяпер гэта дакладна. Кватэру ўзламалі, правялі ператрус і апячаталі. Праходзім па «справе Каардынацыйнай Рады», — напісала Роза Турарбекава ў фэйсбуку.

Па «справе Каардынацыйнай рады» сілавікі правялі каля 200 ператрусаў па ўсёй краіне — у нібыта датычных да КР арыштоўвалі маёмасць, а іх саміх вінавацяць па шасці артыкулах Крымінальнага кодэксу. 

Падазраванымі па справе праходзяць, паводле СК, больш за 100 чалавек. 

Як пішуць праваабаронцы, пастановы на ператрусы па «справе Каардынацыйнай рады» падпісаў намеснік генпракурора Сяргей Хмарук, зрабіў ён гэта 20 лістапада — за 8 дзён да пачатку ператрусаў.

Чытайце таксама:

Пракоп'еў з нагоды чарады ператрусаў: Істэрычная рэакцыя злачынцаў у пагонах

Падазраванымі па справе Каардынацыйнай рады праходзяць больш за 100 чалавек — СК

Прыйшлі да Латушкі, Чалага. Масавыя ператрусы ў людзей, звязаных з Каардынацыйнай радай апазіцыі

Каардынацыйная рада рашае, як правесці свае выбары. Ёсць сем канцэпцый

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
03.12.2023
Kraina idyiotau....
03.12.2023
У слабавікоў новыя тэматычныя гульні. Калі ужо ў іх "суды" над памерлымі?
Блазаны
1
Вiльня наша/адказаць/
03.12.2023
[Рэд. выдалена]
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера