Знайсці
03.12.2023 / 01:133РусŁacБел

У польскім чэмпіянаце дзве каманды вырашылі згуляць у футбол у моцны снегапад. Што з гэтага атрымалася

У суботу на Нямеччыну і Польшчу абрынуўся моцны снегапад. Адмяняліся авіярэйсы, цягнікі, а таксама футбольныя матчы.

А вось «Карона» з Кельцаў рызыкнула на сваім полі ўсё ж згуляць з познаньскім «Лехам». Снегу было, як кажуць, поўныя красоўкі, але арбітр быў непахісны і вырашыў пачаць паядынак.

Беларускі форвард «Кароны» Яўген Шыкаўка выйшаў у стартавым складзе і быў заменены на 79-й хвіліне пры ліку 0:0. А на 86-й гаспадары прапусцілі і ў выніку прайгралі — 0:1.

У турнірнай табліцы «Карона» займае 14-ы радок з 18-ці.

А вось матч «Сталі» беларуса Іллі Шкурына з «ЛКС Лодзь» у суботу быў адменены.

Чытайце таксама:

Не спыніць, не стрымаць! Ілля Шкурын аформіў хет-трык у матчы польскай экстракласы

У новым сезоне Лігі Нацый Беларусь патрапіла ў Лігу C без патрэбы гуляць за выжыванне

Іспанія, Італія, Харватыя, Албанія і іншыя групы — лёсаванне Еўра-2024

«Тарпеда-БелАЗ» заваявала бронзу, БАТЭ ўпершыню з 2005 года застаўся без медалёў

Галкіпер «Гамбурга» забіў смешны мяч у свае вароты ў матчы з «Санкт-Паўлі»

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
03.12.2023
Malaicy ! Velmi dobra atrymalasja ! Dobry praklad dlja inshyh ! Udaczy !
1
хакей на траве/адказаць/
03.12.2023
футбол на лёдзе. цяпер і зімой гуляюць у футбол?
03.12.2023
Нармальна! Галоўнае, што ўмовы былі роўныя для абодвух каманд :)
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
123
45678910
11121314151617
18192021222324
25262728293031