Знайсці
02.12.2023 / 17:312РусŁacБел

На вайне ва Украіне загінуў расіянін, які быў героем кліпа ўкраінскага гурта

На вайне ва Украіне загінуў расіянін Дзяніс Сцяпанаў, які ў 2017 годзе з'явіўся ў кліпе «Тает лёд» украінскага гурта «Грыбы». Пра смерць шарагоўца Дзяніса Сцяпанава паведаміў губернатар Рэспублікі Комі Уладзімір Уйба ў сярэдзіне лістапада.

Сцяпанаў нарадзіўся і вырас у горадзе Ухта, у расійскім нападзе ва Украіну ён браў удзел як памочнік гранатамётчыка стралковага аддзялення, напісаў Уйба.

Гурт «Грыбы» — праект украінскага прадзюсара Юрыя Бардаша, які існаваў у 2016-2017 гадах. У 2017 годзе «Грыбы» выпусцілі кліп на песню «Тает лёд». У пачатак роліка музыкі паставілі архіўную здымку 1990-х гадоў, на якой Сцяпанаў адказвае на пытанне, што такое каханне.

Кліп хутка стаў папулярным і за першыя тры тыдні набраў больш за 30 мільёнаў праглядаў. Цяпер у ютубе ў відэа 269 мільёнаў праглядаў.

Чытайце таксама:

На вайне ва Украіне загінуў былы абаронца мазырскай «Славіі»

На вайне з Украінай загінуў яшчэ адзін расійскі генерал

Штурмавік Палка Каліноўскага пра расійскіх салдат: Сядзеў з паўтарашкай піва каля падʼезда, а цяпер з такімі ж прыдуркамі едзе «мачыць укропаў»

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
02.12.2023
Vaina.....Ginuc ludzi.....Zakalamucili raseicy.....Usiu Europu razvarusyly....
1
Андрусь/адказаць/
03.12.2023
Трэба было яшчэ пашукаць у якіх-небудзь ВК як гэтае боўдзіла ўхцінскае зараз выглядала.   
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
123
45678910
11121314151617
18192021222324
25262728293031