Знайсці
02.12.2023 / 15:17РусŁacБел

Абвешчаны III Дэкламатарскі конкурс з нагоды Дня роднай мовы 2024

Фундацыя «Tutaka» абвясціла пра III Міжнародны Дэкламатарскі конкурс для дзяцей, моладзі і дарослых. Удзельнікі, якія пройдуць у фінал, будуць запрошаныя арганізатарам конкурсу ў Беласток, каб вызначыць пераможцаў.

Існуе магчымасць выступу ў фінале ў фармаце анлайн праз ZOOM.

«Ты — аматар беларускага прыгожага пісьменства? Лепш за ўсіх расказваў вершы святому Мікалаю? Хочаш давесці хараство роднага слова ўсяму свету і нават крыху манетызаваць яго пры гэтым? — Гэты конкурс дакладна для цябе!

Усё, што ад цябе патрабуецца: узяць тэлефон, запісаць відэа сваёй дэкламацыі верша або ўрыўка прозы па-беларуску і даслаць на пошту [email protected] да 31 студзеня 2024!»

Удзельнічаць у конкурсе могуць выключна непрафесійныя дэкламатары. Дасылаючы відэа, удзельнік дае згоду на публікацыю гэтага роліка ў сацсетках арганізатара.

Увага! Калі вы хочаце ўдзельнічаць з тэрыторыі Беларусі, памятайце: профіль Tutaki у Instagram прызнаны ў Беларусі экстрэмісцкім. 

Падрабязнасці, рэгламент конкурсу і анкету ўдзельніка можна знайсці па спасылцы.

Найлепшыя выканаўцы сустрэнуцца на тэатральнай сцэне Беластока, дзе 21 лютага 2024 года адбудзецца ўрачысты фінал. Пераможцы конкурсу атрымаюць грашовыя ўзнагароды!

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234
567891011
12131415161718
19202122232425
26272829