Знайсці
01.12.2023 / 23:531РусŁacБел

Зміцер Вайцюшкевіч прадставіў новы альбом «Акно»

У новы альбом Змітра Вайцюшкевіча ўвайшлі 15 песень, напісаных на вершы беларускага паэта і перакладчыка Алеся Разанава.

Алесь Разанаў быў адным з найбольш значных беларускіх паэтаў усіх часоў. Ён памёр у жніўні 2021 года, маючы 73 гады.

Выключаны з універсітэта ў 1969 годзе за патрабаванне навучання па-беларуску, ён не зламаўся. А ягоныя філасофскія вершы змянілі беларускую літаратуру.

Аўтар зборнікаў «Адраджэнне», «Назаўжды», «Шлях—360» ды інш. Перакладаў з літоўскай, латышскай, балгарскай, англійскай ды інш.

«Калі ўсе згублены ключы,
калі ні шанцу,
анічога —
усё ж ідзі,
любі,
крычы
і пасягай на перамогу»,

— ягоныя радкі, якія маюць хіба што найбольш шырокую вядомасць.

Чытайце таксама:

«Чытай уважліва. У кожнай кніжцы ты прысутнічаеш». Жонка Алеся Разанава расказала пра вялікага паэта

«Сіла, якая нам цяпер найболей патрэбная»

У спявачкі Palina выйшаў альбом упершыню за тры гады

«Ціхі акіян». У гурта Nochy выйшаў новы альбом

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
0
Беларус /адказаць/
02.12.2023
Віншую
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера