Знайсці
01.12.2023 / 18:209РусŁacБел

Ціханоўская парэкамендавала, што рабіць у «адзіны дзень галасавання»

Святлана Ціханоўская прапанавала беларусам 5 спосабаў, як тут і цяпер рэагаваць так званы «Адзіны дзень галасавання», прызначаны на 25 лютага 2024 года. Яна таксама падкрэсліла, што ні беларусы, ні міжнародная супольнасць вынікі гэтых «бязвыбараў» не прызнаюць.

«Я заклікаю вас выказаць нязгоду з выбарчым фарсам — хаця я разумею, што ва ўмовах тэрору бяспечных спосабаў амаль не засталося», — канстатавала Ціханоўская.

У той жа час яна назвала пяць дзеянняў (ці бяздзеянняў), якія кожны з беларусаў, якія застаюцца ў краіне, усё ж такі могуць рабіць:

  • пазбягаць удзелу ў любых рэжымных мерапрыемствах;

  • выкарыстоўваць незалежныя медыя для атрымання праўдзівай інфармацыі. Пры гэтым, аднак, абавязкова выкарыстоўваць VPN і прыбіраць лічбавыя сляды;

  • не дазваляць рэжыму падмануць сябе, сваіх блізкіх і сяброў. Ім трэба тлумачыць, чаму тое, што абвясціў Лукашэнка — гэта «бязвыбары»; 

  • збіраць доказы злачынстваў рэжыму і яго памагатых. Яны павінны ведаць, што панясуць адказнасць за свае дзеянні;

  • выкарыстоўваць сродкі творчага самавыражэння: музыку, кіно, мастацтва, сатыру і іронію. Нават размова на беларускай мове можа быць спосабам выражэння нязгоды.

Чытайце таксама:

«Крэўныя спадчыннікі энкавэдыстаў з 30-х прыпаднялі вечка труны мінулага і маршыруюць па сённяшняй Беларусі»

«Альбо вялікі гонар, альбо вялікая ганьба». Што адбывалася на канферэнцыі палка Каліноўскага па стратэгіях вызвалення Беларусі

Ціханоўская правяла ў Вільні брыфінг з пасламі 30-ці краін, сярод якіх і пасол Арменіі

Ціханоўская заклікала байкатаваць выбары 2024 года

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
2
Смешна /адказаць/
02.12.2023
Ёсік, хопіць пісаць абы што.
2
бай кат/адказаць/
02.12.2023
ну трэба ж было праверыць на практыцы. праверылі. на жаль вельмі балюча аказалася для шмат каго
0
Ерома/адказаць/
02.12.2023
[Рэд. выдалена]
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера