Знайсці
01.12.2023 / 11:271РусŁacБел

У сэрцы Мінска ўстановяць памятны знак з макетам Мінскага замчышча

Мінгарвыканкам абвясціў конкурс эскізных праектаў памятнага знака «Макет «Мінскае замчышча», піша БелТА.

Адзін з ранейшых праектаў. Ілюстрацыя: Мінск-навіны

Устаноўка гэтай скульптурнай кампазіцыі — адно з мерапрыемстваў музеефікацыі помнікаў археалогіі гістарычнага цэнтра сталіцы. Размесціцца яна на беразе ракі Свіслач каля будынка па праспекце Пераможцаў, 2.

Памятны знак павінен змяшчаць аб'ёмныя і рэльефныя выявы асноўных элементаў мясцовасці, пабудоў, абарончых збудаванняў, мастоў, дарог, людзей, жывёл і інш. За аснову ўзяты гістарычны перыяд XII—XIII стагоддзяў, а для вырабу прапануецца выкарыстоўваць метал, ліццё з бронзы, граніт.

Арганізатары конкурсу разлічваюць знайсці найбольш выразнае вобразнае рашэнне, якое дазволіць наглядна паказаць мінчанам і гасцям, як выглядаў старажытны горад.

Арганізатарам конкурсу выступае Мінскі гарадскі выканаўчы камітэт (Упраўленне культуры), заказчыкам — КУП «Мінская спадчына». Да ўдзелу запрашаюцца аўтарскія калектывы скульптараў, архітэктараў, мастакоў і іншых спецыялістаў.

Заяўкі прымаюцца да 15 снежня ўключна, конкурсныя матэрыялы — не пазней за 15 лютага 2024 года.

Для таго каб пазбегнуць папрокаў у гістарычнай недакладнасці, НАН Беларусі падрыхтавала свае прапановы на аснове аналізу наяўных даных па Мінскім замчышчы.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
0
Няважна, што там пададуць/адказаць/
01.12.2023
Галоўная мэта, вядома ж, - пад РПЦшным патранатам адбудаваць там царкву, бо цяперашні знак не надта заўважны. Каб ябацнутым ды невероятным тутэйшым нават у галаву больш не прыходзіла задумвацца, да якога "міра" належыць гэтая зямля. 
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера