Знайсці
01.12.2023 / 08:377РусŁacБел

Прадстаўнік МЗС Амбразевіч запатрабаваў назваць прозвішчы гвалтоўна перамешчаных з Украіны ў Беларусь дзяцей

Такое патрабаванне ён высунуў, паводле яго слоў, у адказ на «неабгрунтаваныя палітычныя абвінавачванні» на адрас Беларусі з боку дзяржаў НАТА і Еўрапейскага саюза.

Юрый Амбразевіч. Скрыншот відэа СТБ

Назваць прозвішчы гвалтоўна перамешчаных або дэпартаваных з Украіны ў Беларусь дзяцей запатрабаваў намеснік міністра замежных спраў Беларусі Юрый Амбразевіч, выступаючы 30 лістапада на пасяджэнні Рады міністраў замежных краін АБСЕ ў Скоп’і (Паўночная Македонія), піша «Позірк».

Такое патрабаванне ён высунуў, паводле яго слоў, у адказ на «неабгрунтаваныя палітычныя абвінавачванні» на адрас Беларусі з боку дзяржаў НАТА і Еўрапейскага саюза.

У гэтым кантэксце Амбразевіч выказаў меркаванне, што выкананне правоў чалавека ў Беларусі не горшае, чым у шэрагу краін ЕС, і прапанаваў прысутным азнаёміцца з высновамі Універсальнага перыядычнага агляду ў Савеце ААН па правах чалавека «па кожнай з краін Захаду».

Паводле звестак Лабараторыі гуманітарных даследаванняў Ельскага ўніверсітэта (ЗША), узятай з апублікаванай 16 лістапада справаздачы амерыканскай некамерцыйнай арганізацыі «Абсерваторыя канфліктаў», з Украіны ў Беларусь з пачатку развязанай Расеяй вайны вывезена не менш за 2442 дзяцей 6—17 гадоў. У дакуменце гаворыцца, што дзяцей, у тым ліку з уразлівых груп насельніцтва, прывозілі ў 13 беларускіх устаноў.

У ліку датычных да перамяшчэння ўкраінскіх дзяцей у Беларусь арганізацыя назвала беларускага паралімпійца і праўладнага грамадскага дзеяча Аляксея Талая, ААТ «Беларуськалій», БРСМ.

17 сакавіка Міжнародны крымінальны суд у Гаазе выдаў ордэр на арышт прэзідэнта РФ Уладзіміра Пуціна і дзіцячага амбудсмена Марыі Львовай-Бяловай за вываз украінскіх дзяцей з акупаваных тэрыторый.

Беларускія дэмсілы дамагаюцца таго ж у дачыненні да Лукашэнкі. 13 верасня Еўрапейскі парламент прыняў рэзалюцыю з заклікам да МУС разгледзець магчымасць выдаць ордар на яго арышт.

30 лістапада закончыўся тэрмін, адведзены Міжнароднай федэрацыяй таварыстваў Чырвонага Крыжа і Чырвонага Паўмесяца беларускаму Чырвонаму Крыжу (БКК) для вызвалення ад пасады генеральнага сакратара БКК Дзмітрыя Шаўцова, прэтэнзіі да якога ўзніклі ў тым ліку на фоне яго заяў аб перамяшчэнні ўкраінскіх дзяцей з акупаваных тэрыторый.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
01.12.2023
Кто помнит древние фильм про агента 007 с Муром в роли Бонда, там был такой персонаж-злодей Челюсть. На фото точно не он?
13
Абыр/адказаць/
01.12.2023
По моему мнению зря вообще начали теребить и раскручивать этот кейс. Он выставляет в дурном свете скорее обвинителей, чем обвиняемых.
01.12.2023
Абыр, Ну конечно, вы ж спасали бедных деток! Только есть один момент: после спасения вы обязаны были их передать Украине, а не делать из них русскоговорящих зомбаков.
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера