Знайсці
01.12.2023 / 08:182РусŁacБел

Перамір'е паміж Ізраілем і ХАМАС скончылася. ЦАХАЛ аднавіў баявыя дзеянні

Перамір'е паміж Ізраілем і ХАМАС, якое дзейнічала з 24 лістапада, дзякуючы якому ўдалося абмяняць звыш за 200 закладнікаў і зняволеных, скончылася ў 8:00 па мінскім часе. За гадзіну да гэтага ЦАХАЛ (Армія абароны Ізраіля) паведаміла аб запуску ракеты з боку сектара Газа.

Фота: Leo Correa / AP

Перамір'е паміж Ізраілем і ХАМАС, якое дзейнічала з 24 лістапада і двойчы падаўжалася — 27 і 29 лістапада адпаведна, скончылася ў 8:00 (па Мінску), піша РБК.

Пра тое, што перамір'е можа быць падоўжанае яшчэ на адны суткі, раней пісала The Wall Street Journal са спасылкай на егіпецкіх чыноўнікаў. Блізкая да ХАМАС крыніца AFP таксама заяўляла пра гатоўнасць палесцінскай групоўкі падоўжыць перамір'е. Паводле яго слоў, пасярэднікі прыкладаюць значныя намаганні, каб дамагчыся яшчэ аднаго дня часовага спынення агню.

Тым не менш за гадзіну да перамір'я Армія абароны Ізраіля (ЦАХАЛ) паведаміла, што з тэрыторыі сектара Газа ў бок ізраільскіх абшчын была выпушчаная ракета, якую ўдалося збіць. У Сдэроце і прылеглых раёнах прагучалі сірэны ракетнай трывогі.

ЦАХАЛ заявіў, што аднаўляе аперацыю ў сектары Газа.

Чытайце таксама:

ХАМАС запрасіў Ілана Маска ў Газу

Джо Байдэн напісаў твіт пра ХАМАС і вайну. Сусветная прэса і сацсеткі гадаюць, што ён меў на ўвазе

Ізраільскі дыпламат: Мір з ХАМАС немагчымы

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
01.12.2023
В 1999 году возле побережья Газы было обнаружено огромное месторождения нефти и газа, оценочной стоимостью около триллиона USD. Палестинцы пытались начать добычу, но Израиль блокировал все эти попытки, устроив блокаду Газы. Израиль долгое время спонсировал ХАМАС, и, вполне возможно, устроил эту операцию под фальшивым флагом.

Было много свидетельств, как израильские вертолеты расстреливали бегущих с фестиваля, как израильские солдаты расстреливали своих же гражданских. За эти свидетельства Израиль уничтожил уже больше полусотни журналистов. Так вот, 30 октября Израиль выдал 12 разрешений на добычу газа и нефти на побережье Газы, в том числе British Petrpoleum и прочим. То есть Израиль уже знает, что Газа будет полностью оккупирована, а население изганано или уничтожено. И всё из-за нефти.
1
Корп/адказаць/
01.12.2023
sic!, правильно, хамас должен быть уничтожен, это единственный путь к миру на БВ.
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера