Знайсці
01.12.2023 / 07:5816РусŁacБел

Качанава: Быць прэзідэнтам — гэта не праца, а жыццё

Суверэнітэт можна захаваць толькі, калі шануеш тое, што маеш, і прымнажаеш, заявіла спікер Савета Рэспублікі Наталля Качанава на сустрэчы з рабочымі ААТ «Нафтан».

Наталля Качанава. Фота: Савет Рэспублікі

«Камусьці здаецца, што прэзідэнтам быць лёгка? Паверце, гэта не праца, гэта жыццё, якое трэба аддаць сваёй краіне і свайму народу. І толькі тады будзе вынік. А калі лічыць, што гэта праца, то атрымліваецца, на жаль, так, як у некаторых краінах», — цытуе спікера прэс-служба верхняй палаты.

Наталля Качанава адзначыла, што грамадзяне працуюць і жывуць сваім жыццём толькі тады, калі ў іх ёсць уласная незалежная дзяржава.

«І калі прэзідэнт кажа пра тое, што заваяваць суверэнітэт прасцей, чым яго захаваць, гэта вельмі правільныя словы», — падкрэсліла яна.

Паводле яе слоў, былі і, напэўна, яшчэ будуць прадпрымацца спробы ўнесці раскол у наша грамадства. «Гэта тое, чаго беларускае грамадства не павінна дазволіць зрабіць».

«Мы павінны разумець: за намі ідуць нашы дзеці і ўнукі. І яны павінны жыць у мірнай краіне. Гэта самае галоўнае», — сказала спікер Савета Рэспублікі.

Чытайце таксама:

Качанава пахваліла сілавікоў за адсутнасць скаргаў на іх

Наталля Качанава: Мы ніколі нікому не пагражалі

Наталля Качанава: Руская мова — гэта і наш нацыянальны набытак

«Наша краіна — сямʼя, дзе ёсць «бацька». Качанаву ўзнагародзілі ордэнам 

Пракоп'еў распавёў, чаму сілавікі будуць слухаць Качанаву і хто такія чырвоныя і белыя лукашысты

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
0
Алесь/адказаць/
01.12.2023
Качанава, "Вы стоите на самой низшей ступени развития, – перекричал Филипп Филиппович, – вы ещё только формирующееся, слабое в умственном отношении существо, все ваши поступки чисто звериные, и вы в присутствии двух людей с университетским образованием позволяете себе с развязностью совершенно невыносимой подавать какие-то советы космического масштаба и космической же глупости о том, как всё поделить…"
0
Важна памятаць /адказаць/
01.12.2023
Качанава не толькі лукашыстка, але і рашыстка.
0
Дзік/адказаць/
01.12.2023
Суверэнітэт можна захаваць толькі, калі шануеш тое, што маеш, і прымнажаеш
======================================
Дэмагогія ніжэйшага пашыбу. Універсальны адказ дэмагога на любое пытанне.
- Як падвысціь ўзровень жыцця беларусаў? 
- Падвысціь можна толькі калі шануеш тое, што маеш...
- Як падвысіць якасць адукацыі?
- Падвысіць якасць адукацыі можна толькі калі шануеш...
І гэтак далей. Па сабжу. Пытанне суверэнітету Беларусі цесна звязана с пытаннем улады дыктатара. Пажадана захаваць і уладу, і суверэнітэт, але калі паўстане пытанне або улада, абу суверэнітэт, то выбар безумоўна будзе зроблены на карыцсць улады, хоць і са стасусам Кадарава-2. 
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера