Знайсці
30.11.2023 / 19:274РусŁacБел

У расійскім Паўночнамуйскім тунэлі выбухнуў яшчэ адзін цягнік — Baza

Тэлеграм-канал Baza паведаміў, што ў Паўночнамуйскім тунэлі на Байкала-Амурскай магістралі, дзе сёння ўначы адбыўся выбух у цягніку, зноў загарэўся чыгуначны састаў з грузам.

Па інфармацыі Baza, прычынай пажару грузавога цягніка стаў гэтым разам выбух дзвюх цыстэрнаў з палівам. Цягнік, як сцвярджаецца, ехаў па аб'язным шляху, калі здэтанавалі цыстэрны з дызпалівам і загарэліся шэсць вагонаў.

На гэты момант чатыры вагоны так і не патушаныя. Прычыны выбуху пакуль не вядомыя ці не называюцца.

Паводле папярэдніх звестак, гэтым разам таксама абышлося без пацярпелых. На месца для тушэння адправіўся пажарны цягнік.

Раней, уначы з 29 на 30 лістапада, на перагоне Ітыкіт-Акусікан Усходне-Сібірскай чыгункі, падчас руху па Паўночнамуйскім тунэлі (яго даўжыня 15 кіламетраў) загарэўся вагон, які знаходзіўся ў складзе грузавога цягніка, які перавозіў паліва (у тым ліку авіяцыйнае) і каляровыя металы.

Украінскія каналы паведамілі пра гэта здарэнне і назвалі яго ўкраінскай дыверсіяй. У Расіі ж выстаўляюць іншую версію. Маўляў, паводле папярэдніх звестак, прычынай начнога пажару стала замыканне кабельнай сеткі. 

Байкала-Амурская магістраль — гэта адзіны сур'ёзны шлях зносін паміж Кітаем і РФ, якую Расія, верагодна, выкарыстоўвае ў тым ліку і для ваенных паставак. Паводле ўкраінскіх медыя, цяпер яна нібыта паралізаваная.

Чытайце таксама:

Расійскія каналы пацвердзілі здарэнне ў тунэлі на Байкала-Амурскай магістралі, але далі сваё тлумачэнне

На БАМе адбыўся выбух. Гэта ўкраінская дыверсія — Суспільне

Украіна мае права ліквідаваць Пуціна пры першай жа магчымасці — Зяленскі

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
0
кто курил бамбук/адказаць/
30.11.2023
Прычыны выбуху пакуль не вядомыя ці не называюцца.

гары-гары ясна шоб патом пагасла....
0
Бавоўна/адказаць/
30.11.2023
Па плану.
0
Тодар/адказаць/
01.12.2023
Цягнікі ў палівам - ідэяльная бомба на калёсах. Дыверсантам дастаткова ўсталяваць кампактны малазаўважны дэтанатар і актывізаваць яго ў пэўны момант, напрыклад пад час руху па стратэгічным мосце. Узгадваецца першая дыверсія на керчанскім мосце, калі найбольшую шкоду прынёс не падрыў цяжкавіка з выбухоўкай, а менавіта справакаваный ім пажар цяжкавіка з дызпалівам, які неадваротна пашкодзіў адну з апор, што істотна зменьшыла нясучую здольнасць маста.
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234
567891011
12131415161718
19202122232425
26272829