Знайсці
30.11.2023 / 19:40РусŁacБел

«Калі пісаць пра тое, то ў стылі кабарэ». Лявон Вольскі пра прызнанне яго тэлеграм-канала «экстрэмісцкім»

Музыка дапускае, што лукашэнкаўцы такім чынам адказалі на яго працу над альбомам пра палітвязняў і пасты на гэтую тэму. 

Лявон Вольскі. Фота: «Будзьма»

Тэлеграм-канал «Лявон Вольскі» прызнаны «экстрэмісцкім» рашэннем Лідскага раённага суда 28 лістапада. Ён ужо далучаны да спісу «экстрэмісцкіх матэрыялаў».

«Дзіўна было б, каб не далучылі, — кажа музыка. — Мы ўжо даўно чакалі. Усіх падалучалі, а з намі ўсё марудзілі».

Прызнанне тэлеграм-канала «экстрэмісцкім» не паўплывае на творчасць, запэўнівае Лявон Вольскі.

Музыка раней анансаваў, што працуе над альбомам «Лісты палітвязням».

«Палітвязні для іх чырвоны маркер. Яны хочуць, каб усе маўчалі. Нібы гэтай зʼявы няма, бо непрыемна ў міжнародным сэнсе. Усе ж ведаюць, што ў Беларусі такая колькасць палітзняволеных. Яны шантажуюць сваякоў, каб не распавядалі нічога, што адбываецца са зняволенымі. А тым часам проста ламаюць людзей у ПКТ і ШІЗА. Таму на гэта і рэагуюць вельмі балюча», — каментуе Лявон Вольскі.

Ён кажа, што цяпер будзе заклікаць падпісчыкаў адпісвацца ад канала, бо гэта небяспечна.

«Гэта як латарэя. Як калі выпраўляешся праз мяжу: можаш праехаць, а можа не. Такая цяпер беларуская рэчаіснасць: страшна абсурдная, нечалавечая», — падкрэслівае музыка.

На пытанне, ці зʼявіцца ў рэпертуары музыкі песня аб прызнанні яго тэлеграм-канала пагрозай для рэжыму Лукашэнкі, адказвае:

«Калі пісаць пра тое, то ў стылі грамадска-палітычнага кабарэ. Гэта такія куплеты на злобу дня.

Да жалю, такі жанр не прыжыўся ў Беларусі, як тая ж нармальная палітычная карыкатура ці коміксы. Шкада, што ім мала хто займаецца. Такі жанр папулярны ў Нямеччыне ды Польшчы, напрыклад», — дадае ён.

Песні Лявона Вольскага ў спакайнейшыя часы выкарыстоўвалі актывісты БРСМ для сваіх акцыяў. На іх гучалі «Тры чарапахі», «Простыя словы». Часта бралі «Гасцей» Крамбамбулі

«Але цяпер гэта немагчыма, — кажа Лявон Вольскі, — бо ёсць бетонны чорны спіс, на якім чотка адчаканеныя імёны, прозвішчы і назвы песень, ад якога нельга ні на міліметр адысці».

«Наша Нiва» — бастыён беларушчыны

ПАДТРЫМАЦЬ

Глядзіце таксама:

Лявон Вольскі: Не трэба спадзявацца на цуд. Гэты цуд ужо адбыўся тры гады таму

Рокер у карунках. Лявон Вольскі здзівіў фанатаў крэатыўным лукам

Лявон Вольскі ў свой дзень народзінаў прэзентаваў новы альбом

Выстава Лявона Вольскага і Юрыя Стыльскага адкрыецца сёння ў Варшаве канцэртам і аўкцыёнам

«Рашэнне было абсалютна імпульсіўным». Лявон Вольскі расказаў, як разбіў на канцэрце гітару

Васіль Вашчыла

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234
567891011
12131415161718
19202122232425
26272829