Знайсці
30.11.2023 / 17:3611РусŁacБел

Каля Гродна лацінку ліквідавалі нават у назвах польскіх гарадоў

На выездзе з Гродна ў бок Польшчы прыбралі лацінку з дарожных паказальнікаў, паведамляюць крыніцы выдання Most. На іх засталіся надпісы толькі на беларускай мове. Кірыліцай напісаныя назвы не толькі беларускіх, але і польскіх населеных пунктаў.

Гэта не першая праява барацьбы гродзенскіх чыноўнікаў з лацінскім шрыфтам. Раней у самім горадзе таксама знялі паказальнікі з назвамі вуліц, напісанымі лацінкай.

«Гэтае пытанне ўздымалі многія неабыякавыя грамадзяне, якія ў лацінізацыі беларускай мовы ўбачылі навязванне заходніх ліберальных каштоўнасцяў і культурных традыцый», — тлумачыў барацьбу з лацінкай кіраўнік адміністрацыі Лукашэнкі Ігар Сергеенка.

Чытайце таксама:

Дарожнікі заклейваюць лацінку на дарожных паказальніках ФОТАФАКТ

У мінскім метро так спяшаліся пазбавіцца ад лацінкі, што нарабілі грубых памылак у кірыліцы

Што сабой уяўляе і з каго складаецца сетка расейскага ўплыву ў Беларусі

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
0
QED/ЧТД/адказаць/
30.11.2023
По большому счету, где в восточном направлении кончается Европа? Там, где кончается латиница и начинается кириллица. А не только по водоразделу католическая/православная церковь. Великая шахматная доска, ля))
0
Смак беларускай мовы/адказаць/
30.11.2023
Правильно, Лацінка - гэта беларускі альфабэт, а не польскі. Маскальскія акупанты рукамі сваіх шостак прыбралі яе, таму што ненавідзяць усе беларускае і зайздросцяць, што беларуская мова мае 3 альфабэты супраць іх адзінага.
1
Непарадак/адказаць/
01.12.2023
Pl i by пакінулі, навошта?
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера