Знайсці
10.12.2023 / 15:03РусŁacБел

Як ачысціць і прадэзінфікаваць матрац

Як бы часта і старанна вы ні мянялі і ні пралі прасціны, ваш матрац усё роўна патрабуе чысткі. Гэта звязана з пылавымі кляшчамі, алеямі для цела, потам і адмерлай скурай, часцінкі якой асядаюць на матрацы.

Ілюстрацыйнае фота: Catherine Falls Commercial / Getty Images

Прыклаўшы крыху намаганняў, вы зможаце ачысціць і прадэзінфікаваць паверхню вашага матраца. Наконт унутранай часткі — іншая гісторыя (тут вам спатрэбіцца доступ да параачышчальніка прамысловага тыпу). Але ў большасці выпадкаў нас хвалюе менавіта паверхня.

Ачыстка матраца

Калі гэта магчыма, чысціце матрац на вуліцы ў цёплы, сонечны і не занадта вільготны дзень. Сонечнае святло дапаможа вашаму матрацу хутчэй высахнуць і дзейнічае як натуральны дэзінфікавальны сродак, дапамагаючы знішчыць некаторыя бактэрыі добрай дозай УФ-промняў. Калі вы не можаце выйсці на вуліцу, лепшы варыянт — вызваліць месца ў пакоі і прыхінуць матрац да сцяны перад сонечным акном.

Для выдалення пылу скарыстайцеся пыласосам, правёўшы па ўсёй паверхні насадкай для абіўкі і вузкай насадкай для шчылін. Калі забрудненне было выклікана форс-мажорам — свежым разлівам нейкай вадкасці, няшчасным выпадкам з хатняй жывёлай або начным нетрыманнем мачы — выкарыстоўвайце чыстыя ручнікі, каб увабраць як мага больш вадкасці, перш чым пыласосіць.

Самы просты спосаб выдаліць плямы — гэта натуральна сродак для мыцця дываноў і абіўкі, створаны спецыяльна для выдалення плям ад хатніх жывёл. Злёгку распыліце ачышчальнік на матрац і прамакніце пляму ад вонкавага краю ўнутр. Гэта павінна прадухіліць распаўзанне плямы. Калі пляма знікне, усё, што вам трэба зрабіць, гэта працерці вобласць вільготнай тканінай, а затым працерці вобласць сухой тканінай.

Дэзынфекцыя матраца

Пасля выдалення ​​пылу і плямаў, можна выкарыстоўваць некалькі розных метадаў для дэзінфекцыі. Правядзіце па паверхні адпарвальнікам для адзення або іншым ручным параачышчальнікам, каб знішчыць мікробы і пылавых кляшчоў. Каб асвяжыць абіўку і выдаліць слабыя пахі, Howstuffworks раіць скарыстацца харчовай содай (пасыпце, дайце ёй некалькі хвілін, а затым прапыласосьце). Але каб знішчыць больш бактэрый, вам спатрэбіцца больш сур’ёзны дэзінфікавальны сродак.

Выберыце антыбактэрыйны спрэй або зрабіце росчын самастойна з водарам, які вам падабаецца (калі вы аматар экзотыкі, то можаце выкарыстаць раствор воцату і харчовай соды або проста танную гарэлку!) Пазбягайце выкарыстання адбельвальніку: ён выдатна знішчае мікробы, але занадта рэзкі для пакрыцця з тканінаў, якія выкарыстоўваюцца ў большасці матрацаў. 

Калі вы выкарыстоўваеце вадкі ачышчальны сродак, развядзіце яго цёплай вадой у адпаведнасці з інструкцыямі на этыкетцы, апусціце ў росчын чыстую анучу, а потым (гэта ключавая частка) старанна адцісніце анучу, каб яна была ледзь вільготнай. Мэта ў тым, каб ачысціць паверхню матраца, не даючы ёй насыціцца вільгаццю, якая можа прывесці да з'яўлення цвілі.

Калі вы карыстаецеся дэзінфікавальным спрэем, злёгку апырскайце паверхню ўсяго матраца, затым пратрыце чыстай анучай, змочанай у цёплай вадзе і гэтак жа старанна адціснутай. Не забудзьцеся даць вашаму матрацу дастаткова часу для высыхання: лепш за ўсё некалькі гадзін з кожнага боку. Затым накрыйце яго чыстым наматрацнікам, прасцінамі і пасцельнай бялізнай і атрымлівайце асалоду ад добрага сну.

Чытайце таксама:

Як часта трэба мяняць ручнік?

Ці закрываць унітаз перад змываннем? Навукоўцы далі канчатковы адказ

Як часта трэба мяняць прасціну? Эксперты кажуць, што ад гэтага залежыць ваша здароўе

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера