Знайсці
29.11.2023 / 20:0511РусŁacБел

Да вясны ва ўсіх лясах паставяць відэакамеры

Пра ўсталяванне ў беларускіх лясах да 1 сакавіка 2024 года сістэм відэаназірання заявіў міністр лясной гаспадаркі Аляксандр Кулік. У якасці прычыны для такога рашэння называюцца лясныя пажары.

Фота ілюстрацыйнае

Па словах чыноўніка, гэты год для шэрага краін СНД у сферы лясной гаспадаркі выдаўся няпростым. Але ў Беларусі з ляснымі пажарамі асаблівых праблем не было, дзякуючы аўтаматычнай сістэме выяўлення лясных пажараў. 

«Такой сістэмы няма ў ніводнай з краін СНД. Беларусь стане першай у Еўропе, якая на 100% пакрые лясы аўтаматычнай сістэмай відэаназірання. Гэтую работу мы плануем завяршыць да пачатку пажаранебяспечнага перыяду — да 1 сакавіка наступнага года», — адзначыў міністр.

Чытайце таксама:

Улады перадумалі ўводзіць некаторыя змены па падатках. Яны тычацца кватэр і замежных рахункаў

Паркі ў Мінску абсталююць відэакамерамі

Як знайсці схаваную камеру

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
30.11.2023
Распiдiада.
0
a.hto.tam.idze/адказаць/
30.11.2023
Прынамсі, каб надрукаваць лясных шыльдаў на беларускай мове без граматычных памылак, у бюджэце грошай не знайшлося...
0
Супрацоўнік /адказаць/
30.11.2023
Хто б навуыў, як з гэтай фігнёй змагацца.
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
123
45678910
11121314151617
18192021222324
25262728293031