Знайсці
29.11.2023 / 17:401РусŁacБел

«Аднавіць абмен рэчываў і бялковых складнікаў». У Беларусі тэсціруюць вакцыну ад запояў

На прадпрыемстве «БелВітуніфарм» у Віцебскай вобласці ў лабараторыі тэсціруюць вакцыну ад запояў. Мяркуецца, што пасля прышчэпкі арганізм чалавека зможа супрацьстаяць вялікім дозам алкаголю. Пра гэта на тэлеканале «Беларусь 1» расказаў генеральны дырэктар «БелВітуніфарма» Сяргей Бальшакоў.

Паводле слоў Сяргея Бальшакова, па тэхналогіі вакцына мае дапамагчы аднавіць абмен рэчываў у арганізме пасля вялікіх доз алкаголю. 

«Мы гаворым пра тэхналогію, якая дазваляе аднавіць абмен рэчываў і бялковых складнікаў. Гэта значыць, мы не гаворым пра тое, што мы змагаемся з традыцыямі прыняцця алкаголю на дні нараджэння, на Новы год і гэтак далей. З гэтым мы не збіраемся змагацца, з гэтым ужо Гарбачоў змагаўся, вынік мы ведаем. Мы кажам пра тое, што хочам дапамагчы чалавеку фізіялагічна пераносіць наступствы алкагольнага ўжывання», — расказвае Бальшакоў.

Пакуль што вакцына знаходзіцца на этапе лабараторнай распрацоўкі і выпрабаванняў. На людзях яна яшчэ не тэставалася.

Сама ж ідэя ў навукоўцаў узнікла нібыта пасля таго, як у склад «БелВітуніфарма» было перададзена сельгаспрадпрыемства, работнікі якога былі «разумнымі і пісьменнымі», але «крыху гублялі свае кампетэнцыі і не маглі выстаяць перад зялёным змеем».

«БелВітуніфарм» вырабляе вакцыны, сыроваткі і фармакалагічныя ветэрынарныя прэпараты. Сярод іншага там распрацоўваюць беларускую вакцыну ад COVID-19 і ўжо стварылі доследную партыю супрацьвіруснай вакцыны.

Чытайце таксама:

Як лечаць у ЛПП і навошта яны дзяржаве

«Табе да дома 440 кіламетраў». Таксіст распавёў пра кліента з Гомеля, які не разумеў, як апынуўся ў Полацку

Пад Гроднам ліквідавалі падпольны бровар, на якім самагонку настойвалі ў дубовых бочках

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
29.11.2023
Х...й займаюцца, грошы дзярбаняць па кішенях. Прыдумайце вакцыну каб вада не была мокрай, ідыеты
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
123
45678910
11121314151617
18192021222324
25262728293031