Знайсці
29.11.2023 / 15:42РусŁacБел

У Мінску пятыя суткі шукаюць 18-гадовага студэнта з адметнай знешнасцю

Міліцыя шукае Руслана Заграбельнага. Хлопец 24 лістапада пайшоў са студэнцкага інтэрната на вуліцы Бабруйскай, пасля чаго перастаў выходзіць на сувязь са сваякамі, паведамляе тэлеграм-канал мінскай міліцыі.

На выгляд маладому чалавеку 18-20 гадоў, рост каля 180-190 см, целасклад хударлявы, падстрыжаны нагала, вочы шэрыя, носіць бакенбарды і невялікую бараду.

Быў апрануты ў чорныя штаны, куртку да калена колеру хакі з капюшонам з аблямоўкаю і шэрыя красоўкі Kappa.

Пры сабе ў яго была жоўтая дарожная сумка, дзве чорныя сумкі, чорны поліэтыленавы пакет, шэры партфель, пашпарт і мабільны тэлефон.

Міліцыя просіць усіх, хто валодае інфармацыяй пра месцазнаходжанне хлопца, паведаміць пра гэта ў Кастрычніцкае РУУС сталіцы па тэлефонах 8 (044) 566-66-38; 8 (017) 239-64-71; 102.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
123
45678910
11121314151617
18192021222324
25262728293031