Знайсці
29.11.2023 / 14:44РусŁacБел

У Мёрскім раёне за «экстрэмізм» у сацсетках затрымалі галоўнага ветэрынарнага доктара

Суддзя Мёрскага раёна Ірына Яскевіч за падпіску ў сацсетцы на «экстрэмісцкае» медыя пастанавіла арыштаваць на трое сутак галоўнага ветэрынарнага доктара раёна Аляксандра Кезіка.

На судовым пасяджэнні Аляксандр віну прызнаў і растлумачыў, што не аспрэчвае факту падпіскі ў інстаграме на «Люстэрка», якое ўлады ўнеслі ў рэспубліканскі спіс экстрэмісцкіх матэрыялаў.

Суддзя Яскевіч прыняла да ўвагі прызнанне віны, наяўнасць у «правапарушальніка» сталага месца працы і тое, што ў яго ёсць непаўналетняя дачка, і на падставе ч. 2 арт. 19.11 КаАП пакарала Кезіка арыштам на трое сутак, піша «Віцебская вясна».

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера