Знайсці
29.11.2023 / 13:20РусŁacБел

На пажары ў Бабруйску загінулі 86-гадовая жанчына і 18 яе катоў

Няшчасце здарылася ўчора пасля пятай гадзіны вечара ў доме па праспекце Будаўнікоў.

Фота: 112.by

«Жанчыну мы знайшлі проста ў вітальні, відаць, яна спрабавала выйсці з задымленага пакоя, — распавёў намеснік начальніка Бабруйскага аддзела надзвычайных сітуацый Алег Барсукоў, — мы вынеслі яе з кватэры і пачалі праводзіць рэанімацыйныя мерапрыемствы. Потым прыехалі медыкі, але рэанімацыйныя дзеянні не прынеслі выніку: медыкі канстатавалі смерць 86-гадовай жанчыны».

Фота: 112.by

Не пашкадавала стыхія і 18 катоў, якія знаходзяцца ў кватэры.

Чатырох жывёл удалося выратаваць.

Фота: 112.by

У выніку пажару пашкоджана маёмасць у пакоі, закураныя сцены і столь у кватэры. Прычына здарэння высвятляецца.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера