Знайсці
29.11.2023 / 13:12РусŁacБел

Наклалі арышт на маёмасць аршанскага праваабаронцы Ігара Казмерчака

Пра арышт кватэры Ігар Казмерчак даведаўся выпадкова, калі на ягоны беларускі адрас прыйшоў ліст з Віцебскага агенцтва па дзяржаўнай рэгістрацыі і зямельным кадастры.

Ігар Казмерчак. Фота: Вясна

На ягоную думку, падставай для такога рашэння паслужыла крымінальная справа за абразу Лукашэнкі (ч.1 арт 368 КК), заведзеная яшчэ ў 2022 годзе. Тады ж праваабаронцу абвясцілі ў міждзяржаўны вышук, а ягоныя фотаздымкі з’явіліся на стэндах «Іх расшуквае міліцыя».

Пра арышт кватэры Ігар даведаўся выпадкова, калі на ягоны беларускі адрас прыйшоў ліст з Віцебскага агенцтва па дзяржаўнай рэгістрацыі і зямельным кадастры.Рашэнне прынятае на падставе пастановы Аршанскага аддзела Следчага камітэта, датаванага 13 лістапада, піша «Вясна».

Праваабаронца і рэдактар сайта orsha.eu Ігар Казмерчак з’ехаў з краіны яшчэ ў 2021 годзе.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера