Знайсці
29.11.2023 / 20:2620РусŁacБел

Кіньце часнык ва ўнітаз на ноч. Эфект вас здзівіць

Часнык — добры дадатак да самых разнастайных страў. Але яго можна з поспехам выкарыстоўваць як сродак дэзынфекцыі, напрыклад, унітаза.

Часнык мае супрацьзапаленчыя і антысептычныя ўласцівасці. Дзякуючы наяўнасці ў ім аліцыну, які зніштажае некаторыя інфекцыйныя мікраарганізмы, часнык называюць прыродным антыбіётыкам. Менавіта аліцын дапаможа прадэзынфікаваць унітаз, перадухіліць рост бактэрый і грыбкоў. Дастаткова аднаго-двух зубчыкаў часныку.

Як сцвярджаюць дасведчаныя людзі, працэдуру лепш рабіць на ноч, бо звычайна гэтай парою ніхто не карыстаецца туалетам. Але калі ў вас днём нікога няма дома, то можна закінуць ачышчаныя зубчыкі часныку ва ўнітаз перад выхадам на працу. Ранкам ці пасля вяртання з працы спусціце ваду.

Для падтрымання эфекту рабіце гэта два разы на тыдзень.

Акрамя дэзынфекцыі ўнітазу, часнык дапаможа пазбавіцца ад жоўтых плямаў у ім. Для гэтага трэба заліць ва ўнітаз настой, прыгатаваны па спецыяльным рэцэпце.

У каструлю ўліце дзве з паловай шклянкі вады. Дадайце тры ачышчаныя зубчыкі часныку. Калі вада закіпіць, здыміце з агню і дадайце пакецік чаю, дайце настаяцца і астыць. Прыгатаваны настой выліце ва ўнітаз перад сном (ці адыходам на працу). Ранкам ці пасля вяртання спусціце ваду.

Калі плямы не зніклі з першага разу, працэдуру варта паўтарыць.

Але трэба памятаць, што выкарыстанне часныку не павінна замяніць рэгулярнага і стараннага прыбірання туалета.

Чытайце яшчэ

Вадкасць для паласкання рота можна выкарыстоўваць для розных мэтаў. Вось дзе яна дапаможа

Ці закрываць унітаз перад змываннем? Навукоўцы далі канчатковы адказ

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
0
Жвір/адказаць/
01.12.2023
Ну дык
(Жуір?)
O! Oui, oui. Je m`appel Jouir. :))) 

Фр. Jouir  (састар.) — чалавек, што жыве весела ды бестурботна, і які ў жыцьці шукае толькі задавальненьне. Гэта, на ўсякі выпадак, каб разумнікі з чым іншым не пераблыталі. :))
Апісанае мной працуе, і менавта як апісана.
Я не спрачаюся, што працуе. Зразумела ж, спірт не замярзае пры 0 С. Але, ну, што зробіш, ну, не замярзае, не пасьпявае замерзнуць тая вадкасьць, выскокваючы з-пад капоту. Бо пад ім цёпла, яна застаецца там, у бачку, вадкаю, і на шкло падаецца вадкаю. Шкло абдзмуваецца знутры цёплым паветрам з кандзея, нават сьнег на ім растае, а кроплі прыбіраюцца вайперамі. 

Але я з вамі пагаджуся, бо ў Вас такі стаж... Я на той тэхніцы ня езьдзіў, можа ў ёй усё інакш было, халера яе ведае. 
А ў Туарэгу ды Q7 нічога яшчэ не замярзала. Заліваю звычайную, для -25... Гарэлку ж -  не, ніколі. 
Вось прыйшоў да мяне ўчора ўвечары сваяк (чалавек), трасецца, дык добра, што ў мяне ў лядоўні, у дзверцы, было... Але сам я ня піў, мяняю лад жыцьця!  

Здароўя Вам і добрага настрою !
0
Ну дык/адказаць/
01.12.2023
Жвір, ну так. Мы гаворым пра сэнс дадаваньня ўзмацняльніка, а не пра магчымасьці сучаснае тэхнікі. А тымі часамі інакш і не было. Гэта была мяжа 90-нулявых, трэці пасат з адпаведнымі здольнасьцямі. Гэта цяперака у нас машыны нібы сейфы з тэрма-гукаізаляцыйнымі пракдкамі ў кузаве. А Туарэга я праехаўшы у сярэдзіне нулявых. Пры паскарэньні на горку 30 літраў на 100 км. паказваўшы. Учорашняе стагоддзе.
0
Жвір/адказаць/
01.12.2023
Ну дык, у цяперашніх ня так з спажываньнем, ня больш, чым у пасата. У пасаце, дарэчы, таксама нічога ня мерзла, браў надоечы на пракат. Вы можа якісьці ЗІЛ-130 з пасатам пераблыталі ? :)
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
123
45678910
11121314151617
18192021222324
25262728293031