Знайсці
29.11.2023 / 12:30РусŁacБел

Чатыры паліцыянты загінулі, 17 атрымалі раненні ў выніку ўдару па анексаванай частцы Херсонскай вобласці — ASTRA

4 паліцыянты, уключаючы «начальніка тылу» і «намесніка начальніка аддзела» загінулі, 17 параненыя ў выніку атакі на акупацыйны аддзел паліцыі «Новакахоўскі» ў Херсонскай вобласці.

Як паведамляюць крыніцы ASTRA, раніцай 28 лістапада ў акупаваным сяле Юбілейнае Херсонскай вобласці на левым беразе Дняпра ў выніку абстрэлу быў разбураны двухпавярховы будынак, дзе быў паліцэйскі аддзел акупацыйных уладаў.

Пры ўдары там загінулі чатыры паліцыянты, 17 атрымалі раненні, сцвярджае Astra. Паводле выдання, сярод загінулых — намеснік начальніка аддзела паліцыі 33-гадовы маёр паліцыі Артур Джунусовіч.

Цэнтр нацыянальнага супраціву, створаны сіламі спецыяльных аперацый УСУ, паведаміў, што 28 лістапада «дзякуючы інфармацыі, якую прадаставіла падполле і неабыякавыя мясцовыя жыхары», быў нанесены ўдар па будынку ў акупаваным сяле Юбілейнае Херсонскай вобласці.

Паведамляецца, што ў выніку загінулі пяць «высокапастаўленых чыноўнікаў».

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера