Знайсці
29.11.2023 / 12:262РусŁacБел

Улады перадумалі ўводзіць некаторыя змены па падатках. Яны тычацца кватэр і замежных рахункаў

Дэпутаты ў другім чытанні прынялі змены ў законы па падатках. Паглядзелі, што ўвядуць для фізічных асоб і індывідуальных прадпрымальнікаў.

Раней беларускія законатворцы хацелі павысіць стаўкі падатку на нерухомасць для фізічных асоб, якія маюць ва ўласнасці дарагую нерухомасць. У залежнасці ад яе плошчы падатак прапанавалі павысіць у 2-5 разоў — з 0,1 да 0,5% ад кошту аднаго квадратнага метра.

Але ад ідэі вырашылі адмовіцца. Пры гэтым, гэтыя змены закрануць камерцыйную нерухомасць.

Улады таксама збіраліся абавязаць фізічных асоб паведамляць пра адкрыццё і закрыццё рахункаў у замежных банках. Але змены не будуць уводзіць.

Раней такое патрабаванне ўжо існавала і было скасаванае. Такі абавязак цяпер ёсць толькі ў юрыдычных асоб.

А вось якія прапанаваныя раней змены пакінулі ў сіле.

У законапраекце застаецца норма пра павелічэнне стаўкі падатку на прыбытак да 25 працэнтаў пры атрыманні прыбытку звыш 25 млн рублёў у год.

Павышаны падаходны падатак у памеры 25 працэнтаў, будуць плаціць і фізічныя асобы, чый гадавы даход перавышае 200 тысяч рублёў (каля 64 тысяч даляраў па бягучым курсе). Павышаны каэфіцыент будзе прыменяцца ў дачыненні да часткі даходаў, якая перавышае 200 тысяч рублёў за каляндарны год.

Некаторыя змены таксама чакаюць індывідуальных прадпрымальнікаў. У законапраекце прадугледжваецца ўстанаўленне стаўкі падаходнага падатку ў памеры 30 працэнтаў пры атрыманні валавой выручкі звыш 500 тысяч рублёў (каля 160 тысяч даляраў) у год.

Апроч гэтага, ІП, чыя валавая выручка перавысіць гэты паказчык, з наступнага года будуць абавязаны спыніць сваю дзейнасць у якасці ІП. Для працягу камерцыйнай дзейнасці ім у абавязковым парадку давядзецца зарэгістраваць юрыдычную асобу.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
0
Карэйка/адказаць/
29.11.2023
Для каго перадумалі наконт падатка на элітную нерухомасць і рахункі за мяжой? Для народа зрабілі? Не, для сябе зрабілі, для Сямейкі і ўсяго прыкарытнага апарата, які завецца вертыкаль. 
0
Страна для жизни/адказаць/
29.11.2023
Конечно, так называемые дупутаты ,имеющие по многу квартир в собственности не готовы повышать налоги для себя. Если б для народца, то было бы единогласно
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера