Знайсці
29.11.2023 / 10:35РусŁacБел

У арганізме Марыяны Буданавай выявілі мыш'як і ртуць

Атручванне было выяўлена не толькі ў жонкі Кірылы Буданава, але і ў высокапастаўленых асобаў — кіраўнікоў асобных напрамкаў, якія адказныя за аперацыю па Расіі, распавёў былы кіраўнік Галоўнага ўпраўлення разведкі.

У арганізме жонкі кіраўніка ГУР Украіны Марыяны Буданавай выявілі мыш'як і ртуць. Пра гэта Валерый Кандрацюк, які ў 2015-2016 гадах займаў пасаду начальніка Галоўнага ўпраўлення разведкі (ГУР) Мінабароны Украіны, а ў 2020-2021 гадах быў кіраўніком украінскай Службы знешняй разведкі, расказаў у інтэрв'ю nv.ua.

«У мяне такая закрытая інфармацыя, якая яшчэ не была вядомая. Адбылося атручванне цяжкімі металамі. Пры здачы аналізу былі выяўлены такія металы, як мыш'як і ртуць… Гэта закранула не толькі непасрэдна жонку Кірылы Буданава, але таксама некалькіх супрацоўнікаў ГУР. І гаворка не пра ахоўнікаў, якія знаходзіліся, напрыклад, з жонкай Кірылы Буданава. А гаворка ідзе аб высокапастаўленых асобах — кіраўніках асобных напрамкаў, якія менавіта адказныя за аперацыю па Расіі».

Пра атручванне Марыяны Буданавай стала вядома ўчора, прычым увесь час з пачатку поўнамаштабнага ўварвання Расіі ва Украіну яна жыла ў працоўным кабінеце мужа.

Чытайце таксама:

У Галоўным упраўленні разведкі Украіны пацвердзілі атручванне Марыяны Буданавай

Цяжкімі металамі атруцілі не толькі жонку Буданава, але і яшчэ некалькіх супрацоўнікаў разведкі

Жонку кіраўніка ГУР Украіны Буданава атруцілі цяжкімі металамі 

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234
567891011
12131415161718
19202122232425
26272829