Знайсці
29.11.2023 / 10:051РусŁacБел

Замежнікаў, якія ўязджаюць у Расію, абавяжуць падпісваць «пагадненне аб лаяльнасці» краіне

Міністэрства ўнутраных спраў Расіі выступіла з ініцыятывай абавязаць усіх замежных грамадзян, якія ўязджаюць у краіну, падпісваць спецыяльнае пагадненне аб лаяльнасці. Дакумент хутка будзе ўнесены ў Дзярждуму.

Красная плошча падчас эскалацыі напружанасці паміж Крамлём і кіраўніком расійскай ваенізаванай групоўкі «Вагнер», Расія, 24 чэрвеня 2023 г. Фота: Sefa Karacan / Anadolu Agency via Getty Images

Згодна з законапраектам, з якім азнаёмілася ТАСС, замежніку, які ўязджае ў Расію ў перыяд знаходжання (пражывання) на тэрыторыі дзяржавы ў адпаведнасці з «пагадненнем аб лаяльнасці» будзе забаронена «дыскрэдытаваць у любых формах знешнюю і ўнутраную дзяржаўную палітыку РФ, органаў публічнай улады і іх службовых асоб».

Акрамя забароны на дыскрэдытацыю дзяржаўнай палітыкі РФ, замежнікам забараняецца адмаўляць «традыцыйныя сямейныя каштоўнасці», скажаць уклад савецкага народа ў перамогу над фашызмам.

«Згода аб лаяльнасці — гэта дазвол дзяржаўных органаў РФ на ўезд замежнага грамадзяніна ў РФ, з аднаго боку, і згода замежнага грамадзяніна, выказаная шляхам уезду ў РФ, з выкананнем забарон, устаноўленых у мэтах абароны нацыянальных інтарэсаў РФ, з другога боку», — гаворыцца ў дакуменце.

Законапраектам прадугледжваецца, што іншаземцам таксама будзе забаронена праяўляць непавагу да разнастайнасці рэгіянальных і этнакультурных укладаў жыцця насельніцтва Расіі, традыцыйных расійскіх духоўна-маральных каштоўнасцяў.

Паводле МУС, дакумент абмяркоўваецца і хутка будзе ўнесены ў Дзярждуму.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
1
a horse with no name/адказаць/
29.11.2023
Можа прыйдзе момант, калі і ў Беларусі зробім нешта падобнае для грамадзян расеі. Напрыклад, у Беларусі ўсё будзе надрукавана на вуліцах на дзьвух мовах: беларускай і ангельскай, калі вы не разумееце - Google translate вам у дапамогу - у нас ён будзе працаваць. Жарты пра "мову пятиклашек", "говорите нормально", "гы-гы они Москву через А пишут, во неучи", "страна картошки", "я попросил разогреть холодник - и теперь это нормальный борщ" і.т.д. - дэпартацыя. Цікава толькі, што калі яны робяць такія правілы для замежнікаў, то гэта "защита традиционных ценностей", а не сьветафобія, а вось калі наадварот, то "русофобия"...
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера