Знайсці
28.11.2023 / 23:234РусŁacБел

Пуцін заклікаў расіян нараджаць па восем дзяцей. У рэальнасці дынаміка іншая

Расія сутыкнулася з «найскладанейшымі дэмаграфічнымі выклікамі», а каб іх пераадолець, трэба адраджаць традыцыі шматдзетнасці ў сем'ях, заявіў 28 лістапада аўторак расійскі прэзідэнт Уладзімір Пуцін.

Фота: ТАСС

У многіх народаў Расіі «захоўваецца традыцыя моцнай, шматпакаленнай сям'і, дзе выхоўваюцца чацвёра, пяцёра і больш дзяцей», сказаў Пуцін, выступаючы на пасяджэнні Сусветнага рускага народнага сабора.

Ён нагадаў, што ўсяго некалькі пакаленняў таму — у часы бабуль ды прабабуль цяперашніх расіян — у сем'ях было па сем-восем дзяцей, а то і больш.

«Давайце гэтыя выдатныя традыцыі зберагаць і адраджаць. Шматдзетнасць, вялікая сям'я павінны стаць нормай, ладам жыцця для ўсіх народаў Расіі», — цытуе Пуціна прэс-служба Крамля.

Між тым, як адзначае выданне The Moscow Times, па выніках першага паўгоддзя 2023 года колькасць народжаных у Расіі дзяцей зменшылася яшчэ на 3%, да 616,2 тысячы, а ў чэрвені аказалася і зусім мінімальнай за ўсю гісторыю назіранняў — 104,4 тысячы, што на 6,7% менш, чым на год раней.

З часоў анексіі Крыма, то-бок з таго часу, як Расія стала канчаткова «падымацца з каленяў», колькасць нараджэнняў дзяцей у Расіі ўстойліва зніжаецца і абвалілася ўжо амаль на траціну: 1,942 млн у 2014 годзе, 1,94 млн у 2015-м, 1,888 млн у 2016-м, 1,69 млн у 2017-м, 1,604 млн у 2018-м, 1,481 млн у 2019-м, 1,436 млн у 2020-м, 1,398 млн у 2021-м, 1,306 млн — у 2022-м.

Па выніках 2023 года, згодна з прагнозам Расстата, колькасць народжаных у Расіі скароціцца да 1,244 млн і стане мінімальным паказчыкам з 1990-х, а ў наступныя гады праб'е і гэты мінімум: 1,171 млн дзяцей у 2024-м, да 1,153 млн — у 2025-м, 1,143 млн — у 2026-м.

Чытайце таксама:

«Нас на*балі і вас на*буць». Жонкі мабілізаваных РФ апублікавалі жорсткую петыцыю. Але ёсць нюанс

Жонка мабілізаванага расіяніна купляе на яго заробкі дарагія гаджэты, а на шкарпэткі мужу збірае грошы ў падпісчыц

За ўдзел у вайне з Украінай Пуцін памілаваў сахалінскага людаеда

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
0
Glock17 /адказаць/
29.11.2023
Не, ну тут да бабкі не хадзі. Дакладна, ізноў пі*арасы вінаватыя..
0
назад к Домострою/адказаць/
29.11.2023
"Давайце гэтыя выдатныя традыцыі зберагаць і адраджаць. Шматдзетнасць, вялікая сям'я"
а кто их будет кормить? а! сами. назад - к плугу. в поле. с 6 лет
0
Ёсік/адказаць/
29.11.2023
А потым - якая пенсія, ідзі да праўнукаў, хай даглядаюць. Ды сказаў бы, што вяртаемся да часоў Мікалая ІІ, у салдаты на гадоў 10-15 забіраць, лапці ды іншы трэш у ХХІ стагоддзі самае лепшае для расеі і расейцаў.
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
123
45678910
11121314151617
18192021222324
25262728293031