Знайсці
28.11.2023 / 22:487РусŁacБел

У Паўночнай Карэі ўпершыню за 67 гадоў людзі на выбарах прагаласавалі супраць

«99,91% за, і 0,09% супраць».

Твар лідара КНДР Кім Чэн Ына. Фота: Bloomberg / Contributor Getty Images

У Паўночнай Карэі (КНДР) прайшлі чарговыя выбары кандыдатаў у дэпутаты абласных і гарадскіх народных сходаў, у якіх упершыню можна было абіраць аднаго з двух кандыдатаў у бюлетэнях (гэтую норму ўвялі толькі ў жніўні гэтага года).

Выбары прывялі да нечаканага павароту, бо ўпершыню за 67 гадоў на іх афіцыйна зафіксавалі галасы супраць абраных кандыдатаў у дэпутаты. Пра гэта сёння напісала агенцтва Reuters са спасылкай на паўночнакарэйскае дзяржаўнае выданне KCNA.

«Паведамляючы пра вынікі нядзельных выбараў дэпутатаў рэгіянальных народных сходаў, дзяржаўныя СМІ Поўначы заявілі, што 0,09 працэнтаў і 0,13 працэнтаў выбаршчыкаў прагаласавалі супраць абраных кандыдатаў у правінцыйныя і гарадскія сходы адпаведна», — паведаміла агенцтва Reuters са спасылкай на паўночнакарэйскае KCNA.

Reuters адзначае, што апошні раз падобная нязгода падчас выбараў у КНДР афіцыйна прызнавалася толькі ў 1956 годзе, калі краінай кіраваў Кім Ір Сэн, дзед Кім Чэн Ына і стваральнік цяперашняга паўночнакарэйскага палітычнага рэжыму. Самі выбары ў дэпутаты абласных і гарадскіх народных сходаў ладзяцца ў КНДР раз на 4 гады, а яўка на іх заўсёды афіцыйна складае больш за 99% (яўка абавязковая па законах краіны).

Ёсць некалькі меркаванняў, чаму кіраўніцтва КНДР дазволіла свету ўбачыць у сябе прынамсі мізэрны працэнт нязгодных.

Перш за ўсё, як піша Reuters, гэта можа сведчыць пра спробы «паказаць усім вобраз нармальнага грамадства ў Паўночнай Карэі». Па-другое, гэта таксама можа быць спробай «умацаваць сваю легітымнасць у вачах суседзяў і ворагаў», асабліва перад заходнімі дэмакратыямі.

І трэці варыянт, самы малаверагодны — гэта прыкмета невялікага павелічэння правоў і свабод, а таксама паслабленняў для жыхароў КНДР.

Чытайце таксама:

«Тут паказаць рэальныя галасы, а ў выбаркам здаць, што папрасілі». З'явілася ВІДЭА, як камісія вырашае, які пратакол паказаць

Лукашэнка прапанаваў Пуціну падумаць на траіх. Яны двое і Кім Чэн Ын

У Расіі ёсць ужо 110 помнікаў Сталіну. 95 з іх паставілі пры Пуціне

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
1
Ператрахчанка=0/адказаць/
28.11.2023
У здымак гэтая тлустая істота не змяшчаецца… брыдкі, як яго сябрукі - володзия (с) ды саня-7рублёў (гэты, яшчэ і вірусолаг бульбяны на трахтары)…
0
Казік/адказаць/
29.11.2023
Быццам нехта там некалі лічыў галасы
0
Думкі услых /адказаць/
29.11.2023
Усё-ж такі есть думка ,адносна Беларусі, што на выбары трэба хадзіць. Гэта будзе азначаць , што грамадства працягвае змаганне за сваі правы. Фальсіфікатарам будзе цяжей маральна рабіць сваю чорную справу, гэтая нервовасць бедзе раз'ядаць уладу знутры. Думайце гаспадары што рабіць са стратэгіяй лукашысткіх выбараў.
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
123
45678910
11121314151617
18192021222324
25262728293031