Знайсці
28.11.2023 / 19:353РусŁacБел

Памерла праўнучка Францішка Багушэвіча

Пайшла ў лепшы свет пані Крыстына Шманьда — праўнучка класіка беларускай літаратуры Францішка Багушэвіча. Сумную навіну з Варшавы паведаміў у фэйсбуку журналіст Віктар Шукеловіч.

Крыстына Шманьда нарадзілася ў 1932 годзе ў леснічоўцы Падзялёная пад Смаргонню. Тады гэта быў Ашмянскі павет Віленскага ваяводства ў складзе Польшчы. Яе маці — Станіслава Тамашэўская — была сярэдняй дачкой Тамаша Багушэвіча, сына слыннага паэта і абаронцы беларускай мовы Францішка Багушэвіча.

«Калі Крыстыне было 7 гадоў, яе разам з маці і братам бальшавікі выслалі ў Сібір. Большасць яе ўспамінаў з тых часоў была пра ежу: пра дзікую моркву на лузе, кіслую капусту, сланечнікавую макуху з фабрыкі алею, ляндрынку ад суседа, якая тады здалася ёй найвялікшым смакоццем у свеце…», — піша Віктар Шукеловіч. 

З бальшавіцкага палону сям'я Тамашэўскіх здолела выбрацца ў 1942 годзе, калі ў СССР падчас Другой сусветнай вайны фармавалася польская Армія Андэрса. Спачатку Тамашэўскія перабраліся ў Персію, а пасля ў Індыю. 

Толькі пасля Другой сусветнай вайны, у 1947 годзе, Станіслава Тамашэўская з дзецьмі змаглі пакінуць Індыю ды выехаць у Польшчу, дзе ўз’яднання з сям’ёй чакаў муж і бацька — Юзаф Тамашэўскі. Падчас вайны ён змагаўся ў Арміі Краёвай на Ашмяншчыне, а пасля заканчэння баявых дзеянняў здолеў выехаць у Польшчу на землі, атрыманыя ад Нямеччыны.

Сям'я Тамашэўскіх жыла ў горадзе Гіжыцке на Мазурах. Крыстына ж пасля заканчэння хімічнага факультэта ў Познані пераехала разам з мужам, хімікам і музыкам, у Варшаву. Тут яна працавала настаўніцай хіміі ў школе.

У 2017 годзе Крыстына Шманьда падзялілася ўспамінамі пра нялюдскія здзекі, голад, хваробы ды страх з журналістам тэлеканала «Белсат».

Ніхто з непасрэдных нашчадкаў Францішка Багушэвіча цяпер не жыве ў Беларусі — некаторыя з іх перабываюць у Польшчы, а частка выехала ў ЗША.

Чытайце таксама:

Памёр Валерый Марозаў

Памёр Віктар Шчэрба

Памёр Леў Тамільчык

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
0
Цікава/адказаць/
28.11.2023
А чым ёсьць ляндрынка? Мо, хтосьці паведае.
0
Алесь/адказаць/
29.11.2023
Гугла кажа , што гэта цукеркі.ледзянцы, мабыць самаробныя у той час...
0
Цікава/адказаць/
29.11.2023
Алесь, Дзякуй
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
123
45678910
11121314151617
18192021222324
25262728293031