Знайсці
28.11.2023 / 18:365РусŁacБел

«Сёння Еўропе патрэбная бяспека ад Расіі і супраць Расіі, а не з Расіяй». Міністры замежных спраў краін Балтыі не будуць удзельнічаць у пасяджэнні АБСЕ

Кіраўнікі МЗС усіх трох краін Балтыі заявілі, што не будуць браць удзел у 30-м пасяджэнні Рады міністраў Арганізацыі бяспекі і супрацоўніцтва ў Еўропе (АБСЕ), якое пройдзе ў сераду ў сталіцы Паўночнай Македоніі — Скоп'е.

Фота: AP Photo/Heinz-Peter Bader

У сумеснай заяве міністраў замежных спраў Эстоніі, Латвіі і Літвы выказваецца шкадаванне, што міністру замежных спраў Расіі Сяргею Лаўрову, які прадстаўляе краіну-агрэсара, дазволілі прысутнічаць на пасяджэнні. Міністры адзначаюць, што гэта толькі дасць Расіі «яшчэ адну магчымасць распаўсюджваць прапаганду».

«АБСЕ першапачаткова была створана для ўмацавання еўрапейскай бяспекі, прадухілення канфліктаў і захавання міру. А Расія сваімі незаконнымі і жорсткімі дзеяннямі неаднаразова паказвала, што яна не з'яўляецца партнёрам у еўрапейскай бяспецы. Насамрэч сёння Еўропе патрэбная бяспека ад Расіі і супраць Расіі, а не з Расіяй», — гаворыцца ў заяве.

Міністры адзначылі, што Расія не толькі парушае міжнароднае права і прынцыпы АБСЕ сваімі дзеяннямі ва Украіне, але і займаецца абструкцыяй унутры самой арганізацыі, у прыватнасці, блакуючы любую прысутнасць і дзейнасць АБСЕ ва Украіне, а таксама блакуючы старшынства Эстоніі ў арганізацыі ў 2024 годзе і «канструктыўныя рашэнні па захаванні жыцця і функцыянавання АБСЕ» з «цалкам надуманых прычын».

«Прысутнасць Сяргея Лаўрова на пасяджэнні Рады міністраў АБСЕ таксама пагражае легітымізацыяй Расіі-агрэсара ў якасці законнага чальца нашай супольнасці свабодных народаў, абясцэньваннем расійскіх злачынстваў і патураннем абуральнаму ігнараванню і парушэнню Расіяй асноватворных прынцыпаў і абавязкаў АБСЕ, — гаворыцца ў заяве. —

Мы, міністры Эстоніі, Латвіі і Літвы, не будзем удзельнічаць у гэтым і не возьмем на сябе адказнасць за наступствы, да якіх гэта прывядзе».

Чытайце таксама:

Арменія папрасіла партнёраў у АДКБ зняць з парадку дня дакумент аб дапамозе краіне

Дачка дэпутата Савіных робіць кар'еру ў Лондане, у той час як яе бацька вінаваціць Захад ва ўсіх бедах

Упершыню за амаль тры гады пасол краіны ЕС уручыла копіі даверчых грамат кіраўніку МЗС

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
5
Жвір/адказаць/
28.11.2023
Сёньня ? А калі Расея адгрызала Абхазію і Асецію ад Грузіі такой патрэбы не было ? А калі Расея адгрызала Прыднестроўе ад Малдовы, у краінах Балтыі раздавалі расіянам ДНЖ у замен на інвестыцыі і надта не жужжалі ... Ну, а чаго ж было жужжаць, такія выгоды, такія грошы, ухх. Еўропе ад Расіі патрэбны быў газ і нафта, гэтым усё сказана. А праблемы ? А праблемы былі нейдзе далёка, яны былі чужыя. Але вось адчулі пагрозу ўжо да сябе, прыйшла чарга, і што мы чуем ? Мы чуем, што сёньня Еўропе пазарэз патрэбна бясьпека. Кашчунна і па-блюзнерску, па-еўрапейску, калі хочаце...
0
вася/адказаць/
28.11.2023
[Рэд. выдалена]
0
А я люблю балтов/адказаць/
29.11.2023
Они при том, что сами небольшие, называют своими именами русских агрессоров, хоть и находятся ближе всех в Европе к россии, и понятно, что являются следующими "легитимными" целями для русских.
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
123
45678910
11121314151617
18192021222324
25262728293031