Знайсці
28.11.2023 / 17:445РусŁacБел

Ціханоўская прапанавала дапамагаць уладам Латвіі ў верыфікацыі беларусаў, якія ўязджаюць у краіну

Святлана Ціханоўская ў эфіры перадачы «ТЧК» выдання Rus.LSM.lv прапанавала дапамогу ў верыфікацыі беларускіх грамадзян, якія ўязджаюць у Латвію на асабістых аўтамабілях.

Фота ілюстрацыйнае

Ціханоўская звярнула ўвагу, што латвійскія ўлады пакуль не адмовіліся ўвесці забарону на ўдзел у дарожным руху аўтамабіляў з беларускімі нумарамі, падкрэсліўшы, што тэма абмяркоўваецца, а ў Рызе бачаць пагрозу нацыянальнай бяспецы з боку Мінска.

«Зразумела, што беларускі рэжым таксама не спіць і можа адпраўляць сваіх людзей у Латвію.

Але наша пазіцыя такая, што трэба ўсё ж такі размяжоўваць рэжым і беларусаў. Для многіх грамадзян Беларусі магчымасць выезду за мяжу, магчымасць атрымання латвійскай візы — гэта адзіны спосаб пазбегнуць рэпрэсій. Адзіны спосаб не сесці на дзясяткі гадоў у турму за падтрымку ўкраінскай арміі, напрыклад», — цытуе Ціханоўскую агенцтва «Позірк».

Паводле яе слоў, дэмакратычныя сілы працягнуць адстойваць інтарэсы беларусаў, бо «пад гэтыя забароны трапляюць актывісты, палітычна актыўныя людзі».

«Мы са свайго боку можам дапамагчы ў верыфікацыі людзей, якія ўязджаюць альбо атрымліваюць візы. Але мы просім не абмяжоўваць выезд [з Беларусі] людзей, якім немагчымасць пакінуць краіну можа каштаваць жыцця», — падкрэсліла дэмакратычная лідарка.

За тры гады, дадала яна, дэмакратычныя сілы стварылі «сістэму верыфікацыі людзей», якая можа «дапамагчы ўрадам і спецыяльным органам у верыфікацыі кожнага, хто выязджае».

«Вядома, гэта не значыць, што мы зможам адсекчы ўсіх «няправільных», але, прынамсі, знізіць іх працэнт здольныя», — падкрэсліла Ціханоўская, заклікаўшы еўрапейскіх партнёраў да супрацоўніцтва ў гэтым пытанні.

2 лістапада латвійскі сейм прыняў папраўкі да закона аб дарожным руху, якія абавязваюць уладальнікаў аўтамабіляў з расійскімі нумарамі перарэгістравацца ў Латвіі не пазней за 14 лютага 2024 года або вывезці свой транспарт за межы краіны. У адваротным выпадку аўтамабілі будуць канфіскаваныя і перададзеныя Украіне.

Першапачаткова абмежавальныя дзеянні распрацаванага Мінюстам Латвіі законапраекта распаўсюджваліся і на транспарт з беларускімі нумарамі, аднак парламенцкая камісія па народнай гаспадарцы выключыла з дакумента адпаведныя палажэнні.

23 лістапада ў эфіры Латвійскага радыё міністарка юстыцыі гэтай балтыйскай краіны Інэсе Лібіня-Эгнэрэ заявіла, што Рыга працягне «шукаць шляхі» для таго, каб аўтамабілі з беларускімі нумарамі не маглі ўдзельнічаць у дарожным руху краіны.

27 лістапада Святлана Ціханоўская падчас сустрэчы падзякавала прэм’ер-міністарцы Латвіі Эвіцы Сіліні за рашэнне Рыгі не ўводзіць абавязак для ўладальнікаў транспартных сродкаў з беларускімі нумарамі перарэгістраваць іх у Латвіі ці пакінуць тэрыторыю краіны.

Чытайце таксама:

«Нас кантрабандай перавезлі ў Беларусь». Мігранты на мяжы з Фінляндыяй распавялі, як яны туды трапілі

«Дапамажыце нам вырваць Беларусь з кіпцюроў Расіі» — Ціханоўская ў Нямеччыне

Польскія памежнікі ўпершыню за два гады не зафіксавалі ніводнай спробы перасячэння польска-беларускай мяжы

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
28.11.2023
2, Не мы распачалі гэтую вайну, але весці павінны, каб не быць кролікамі для рэжымнага удава. 
0
Майк/адказаць/
28.11.2023
2, во як гэбня замітусілася, сядзіце ў сасудзе і дзьміце ў ср..ку з вусамі.
29.11.2023
Минетчица-шестёрка. Корявая жидовка другими словами. Спит со всеми странами, которые платят
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234
567891011
12131415161718
19202122232425
26272829