Знайсці
28.11.2023 / 11:15РусŁacБел

Стала вядома, каго затрымалі на Гомельшчыне

Сярод затрыманых вядомы актывіст і звычайныя рабочыя.

Павел Мельнічэнка

Аднаго з рабочых завуць Павел Мельнічэнка. Ён працуе на Мазырскім нафтаперапрацоўчым заводзе. Мужчыну затрымалі за ўдзел у пратэстах у 2020 годзе і знялі відэа, прымусіўшы стаць нагамі на бел-чырвона-белы сцяг, піша «Гомельская вясна».

Калегу Паўла, таксама супрацоўніка НПЗ Андрэя Лапіцкага затрымалі за падпіскі на «экстрэмісцкія» каналы. На відэа мужчына прызнаўся, што сапраўды быў падпісаны і паабяцаў «усё павыдаляць».

Акрамя іншага сілавікі змусілі затрыманых назваць суму, якую складае іх заробак. Як далей склаўся лёс затрыманых — невядома, праваабаронцы толькі валодаюць інфармацыяй, што адзін з мужчын трапіў у ІЧУ.

А ў той жа час учора ў Буда-Кашалёўскім судзе адбыўся працэс над гомельскім актывістам Анатолем Паплаўным. Акалічнасці яго затрымання, судовага працэсу і прысуд невядомыя, але вядома, што мужчыну судзіў за «распаўсюд экстрэмісцкай прадукцыі» суддзя Скорын.

Чытайце таксама:

Баранавіцкі праваабаронца Аляксандр Вайцешык не выйшаў на волю пасля 15 сутак арышту

«Сказала, што нават год за кратамі можна параўнаць са смяротным прысудам». Як пенсіянерка апынулася за кратамі за палітыку

Гомельскаму журналісту Андрэю Толчыну ставяць у віну ўдзел у экстрэмісцкім фармаванні

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
123
45678910
11121314151617
18192021222324
25262728293031