Знайсці
28.11.2023 / 09:551РусŁacБел

У Беларусі з'явіцца новая імгненная латарэя. Вось толькі назва даволі нестандартная

У Беларусі вырашылі заснаваць новую рэспубліканскую латарэю «Страйк».

Ілюстрацыйнае фота: vikna.tv

Арганізатарам стане РУП «Нацыянальныя спартыўныя латарэі», вынікае з пастановы Мінспорту — дакумент апублікаваны на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале.

На прызы аддадуць 45-50% грошай, атрыманых ад продажу латарэйных білетаў

Правілы гульні наступныя:

  • На гульнявым полі білета размешчаныя чатыры палі, схаваныя пад фарбай: тры палі «шары» і адно поле «кеглі».
  • Удзельніку латарэі неабходна выдаліць ахоўны пласт з трох палёў «шары».
  • Калі ў палях «шары» пазначаны розныя лікавыя надпісы, то латарэйны білет лічыцца нявыйгрышным.
  • Калі ва ўсіх трох палях «шары» пазначаныя аднолькавыя лікавыя надпісы, то латарэйны білет выйграе грошы, якія адпавядаюць надпісу ў палях «шары».
  • Пры тройчы паўтораным надпісе ў палях «шары» ўдзельнік латарэі на жаданне можа працягнуць гульню і выдаліць ахоўны пласт фарбы з поля «кеглі».
  • Калі ў сцёртым полі «кеглі» паказаная лічба «0», то латарэйны білет лічыцца нявыйгрышным.
  • Калі ў сцёртым полі «кеглі» паказаная лічба «1», то выйгрыш адпавядае надпісу ў палях «шары».
  • Калі ў сцёртым полі «кеглі» паказаная лічба «2», то выйгрыш, адпаведны лікаваму надпісу ў палях «шары», павялічваецца ўдвая і г. д.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
0
Віця/адказаць/
28.11.2023
Дзіма шукае чарговых лахоў
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
123
45678910
11121314151617
18192021222324
25262728293031