Знайсці
28.11.2023 / 09:54РусŁacБел

За станам мінскіх мастоў будуць сачыць у аўтаматызаваным рэжыме

У Мінску ствараюць аўтаматызаваны цэнтр маніторынгу стану мастоў. На іх усталююць датчыкі, даныя з якіх будуць паступаць на сервер прадпрыемства «Гараўтамост». Пра гэта агенцтву «Мінск-Навіны» расказаў дырэктар прадпрыемства Павел Важнік. Пры небяспецы абвальвання сістэма павінна падаць сігнал трывогі.

Ноччу 8 студзеня 2022 года ў Мінску абваліўся мост цераз Нямігу

Адзін з пуцеправодаў — на пр. Пераможцаў праз вул. М. Багдановіча — ужо падключаны да сістэмы. На пуцеправодзе на МКАД праз аўтадарогу Мінск-Дзяржынск таксама ўстаноўлены датчыкі, іх падлучаць да сістэмы да канца 2023 года.

«На маніторы камп'ютара спецыяліст прадпрыемства бачыць мікраперамяшчэнні элементаў збудавання адносна нулявой адзнакі. Пры перавышэнні дапушчальных параметраў сістэма пасылае сігнал трывогі», — кажа Важнік пра прынцып працы аўтаматызаванага маніторынгу.

У 2023 годзе ў сталіцы поўнасцю замянілі пакрыццё на пяці мастах і пуцеправодах. Капітальны рамонт правялі на пуцеправодах на 25-м км МКАД над выездам са сталіцы ў брэсцкім напрамку і на вул. Запарожскай.

Цяпер ідуць працы на абʼекце паміж вул. Чкалава і вул. Маскоўскай.

У 2024 годзе ў Мінску плануюць адрамантаваць сем маставых збудаванняў.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
123
45678910
11121314151617
18192021222324
25262728293031