Знайсці
28.11.2023 / 09:34РусŁacБел

Новая Зеландыя адменіць пажыццёвую забарону на курэнне для маладых людзей. Уся праблема з напаўненнем бюджэту

Закон, прыняты папярэднім урадам Джасінды Ардэрн, прадугледжваў пажыццёвую забарону на продаж цыгарэт і тытунёвай прадукцыі з 2024 года ўсім, хто нарадзіўся пасля 2008 года.

Фота: Photo by Michael Bradley / Getty Images

Урад Новай Зеландыі мае намер адмяніць самую маштабную ў свеце кампанію па забароне курэння, каб папоўніць дзяржаўную казну, піша Бі-бі-сі.

У рамках кампаніі па адмене курэння ў краіне ўводзіліся абмежаванні на продаж тытунёвых вырабаў у розніцу і зніжэнне ўзроўню ўтрымання нікаціну ў цыгарэтах. Даследаванні выявілі, што такія меры могуць выратаваць каля пяці тысяч чалавек у год.

«Мы хочам зрабіць так, што маладыя людзі наогул не пачыналі курыць», — казала тады міністр аховы здароўя Аеша Верал.

На мінулым тыдні Нацыянальная партыя Новай Зеландыі пагадзілася сфармаваць кааліцыйны ўрад з дзвюма правымі партыямі.

Сярод іншага новы кааліцыйны ўрад абяцае знізіць падаходны падатак з насельніцтва і скараціць дзяржаўную бюракратыю.

У мінулую суботу міністарка фінансаў краіны Нікола Уіліс анансавала адмену рэформы па барацьбе з курэннем, патлумачыўшы гэта неабходнасцю папоўніць бюджэт краіны.

«Мы павінны памятаць, што змены ў заканадаўстве па барацьбе з курэннем аказалі значны ўплыў на дзяржаўную казну, пазбавіўшы яе амаль 1 млрд даляраў», — сказала Уіліс у інтэрв'ю новазеландскай тэлекампаніі TV3.

У Новай Зеландыі курэнне служыць адным з асноўных фактараў смерцяў, якія можна папярэдзіць. Папярэдні ўрад паставіў мэту знізіць колькасць курцоў у краіне да 5% да 2025 года і ў выніку цалкам адмовіцца ад курэння.

Таму эксперты ў галіне аховы здароўя падвергнулі заяву новага ўрада аб адмене кампаніі па абмежаванні курэння жорсткай крытыцы.

«Прапанова, каб зніжэнне падаткаў аплачвалася людзьмі, якія працягваюць паліць, проста шакіруе», — заявіў Pacific Media Network прафесар і старшыня новазеландскага камітэта Action for Smokefree 2025 Роберт Біглхоўл.

«Большасць медыцынскіх арганізацый Новай Зеландыі ўзрушаныя дзеяннямі ўрада і заклікаюць яго перагледзець сваё рашэнне», — заявіў у інтэрв'ю Бі-бі-сі прафесар і эксперт па грамадскай ахове здароўя з Універсітэта Атага Рычард Эдвардс.

Адмену закона павінен падтрымаць парламент Новай Зеландыі, дзе ўрад мае большасць месцаў.

Мінулая забарона на курэнне выклікала пратэст з боку некаторай часткі бізнэсу Новай Зеландыі. Уладальнікі газетных шапікаў і крам крытыкавалі страту даходаў ад продажу цыгарэт — нават з улікам дзяржаўных субсідый.

Некаторыя заканадаўцы, уключаючы новага прэм'ер-міністра Крыса Лаксана, таксама сцвярджалі, што забарона прывядзе да з'яўлення чорнага рынку тытуню.

Чытайце таксама:

Нябачны восьмы кантынент. Навукоўцы цалкам нанеслі на карту Зеландыю. Яе плошча ўражвае

У Новай Зеландыі журналіст дзяржаўнага радыё публікаваў прарасійскія матэрыялы

У Новай Зеландыі пасажыраў будуць узважваць перад пасадкай на самалёт

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
123
45678910
11121314151617
18192021222324
25262728293031