Знайсці
28.11.2023 / 10:218РусŁacБел

У Мінску прадаецца туалетная папера за 183 рублі. Але можна знайсці і даражэйшую

У сталічных крамах можна знайсці люксавую туалетную паперу, якая каштуе пад 200 рублёў. Адкажам адразу: не, залатога напылення на ёй няма, утулка зроблена не са слановай косткі. Дык у чым жа сакрэт?

Скрын сайта all-home.by

На сайце адной беларускай-інтэрнэт крамы гэтая папера паўднёвакарэйскага брэнда SY CODI-LUXE каштуе крыху даражэй, чым у афлайн-краме — 186 рублёў за ўпакоўку 30 рулонаў па 30 метраў (у краме — 183 рублі). Атрымліваецца, па 6 рублёў 20 капеек за рулон. Для параўнання: звычайная туалетная папера ў мінскіх крамах прадаецца прыкладна па цане ад 47 капеек да 1 рубля 75 капеек за рулон.

У апісанні пазначана: гэта прэміяльная асаблівамяккая трохслаёвая туалетная папера з цісненнем. Выраблена яна з высакаякаснай натуральнай цэлюлозы, без прымянення фарбавальнікаў і аддушак, флуарэсцэнтных адбельвальнікаў, што дазваляе выкарыстоўваць яе людзям з самай адчувальнай скурай. Абяцаюць павялічаную шчыльнасць і лёгкасць, паперу можна выкарыстоўваць пасля бідэ.

Ёсць і больш бюджэтны варыянт — «усяго» за 155 рублёў за 30 рулонаў (па 5 рублёў 17 капеек за рулон). Таксама з Паўднёвай Карэі. Гэта прэміяльная асабліва мяккая туалетная папера Kleannara. Напісана, што яна выраблена з якаснай цэлюлозы, без адбельвальнікаў, араматызатараў і фарбавальнікаў.

Скрын сайта all-home.by

Але можна і шыкануць і замовіць нешта з самых дарагіх варыянтаў, якія каштуюць больш за 200 рублёў. Гэта асаблівамяккая туалетная папера Ssangyoung (208 рублёў за ўпакоўку, або 6,9 рубля за рулон) і ўльтрамяккая папера з ласьёнам алоэ вера (216 рублёў за ўпакоўку, або 7,2 рубля за рулон). Пра першую напісана, што яна складаецца з натуральнай цэлюлозы на 26% і на 74% з перапрацаванай. Пра другую пазначана, што яна атрымала найвышэйшы бал у Інстытуце дэрматалагічных даследаванняў (Германія) і рэкамендавана для самай адчувальнай скуры.

Скрын сайта all-home.by

Здаецца, такая люксавая туалетная папера — небанальны варыянт падарунка на святы. Наўрад ці хто зможа папракнуць вас у адсутнасці крэатыўнасці і тым больш у прагнасці.

Чытайце таксама:

Дурніцы на Камароўцы каштуюць у тры разы танней, чым у гіпермаркетах

Аўтары кнігі за 150 еўра шукаюць валанцёраў для перакладу. Беларусы ў адказ абурыліся

«Жанчына, вазьміце фейхоа!» Што і па якіх цэнах прадаюць на сельскагаспадарчых кірмашах Мінска

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
0
Максим Дизайнер/адказаць/
28.11.2023
Само то для ущербных памяркоуных. Не знают, чем еще понтануться
1
златая маладзёж/адказаць/
28.11.2023
падарылі неяк сябру на дзень народзінаў вялікую святочную скрыню ультражэстачайшэй туалётнай паперы і ў тый жа вечар яе ўсю і выкарысталі. не - не тое, што вы падумалі. проста адзін рашыў быць муміяй. абматалі, як след, яго. пасля чаго ён рашыў быць анёлкам і лётаў па комнаце, машучы "крыламі". ну карацей, папера та ўся разляцелася па пакоі
2
туалетная бумага "Идеал"/адказаць/
28.11.2023
вам? лопух
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
123
45678910
11121314151617
18192021222324
25262728293031