Знайсці
25.11.2023 / 21:574РусŁacБел

ХАМАС адклаў вызваленне палонных, пакуль Ізраіль не выканае пагадненне са свайго боку

Вайсковае крыло арганізацыі патрабуе ад ізраільскіх уладаў вызваліць палонных і даставіць гуманітарную дапамогу на поўнач Газы. СМІ сцвярджаюць, што Ізраіль адновіць атакі на Газу, калі ХАМАС не вызваліць палонных да поўначы.

Прычынай, чаму ХАМАС адклаў сённяшняе вызваленне Ізраільскіх захопленых, называецца «недастатковая» пастаўка ў сектар Газа гуманітарнай дапамогі. Паводле інфармацыі ХАМАСа, з 24 лістапада ў сектар заехала ўсяго 340 грузавікоў, што складае менш за палову ўзгодненай з Ізраілем колькасці.

24 лістапада ў сектары Газа пачалася гуманітарная паўза. Згодна з пагадненнем паміж Ізраілем і ХАМАС, апошні бярэ на сябе абавязак вызваліць 50 чалавек у абмен на 150 палесцінскіх зняволеных.

Аднак сёння ўвечары ХАМАС заявіў аб рашэнні адкласці запланаванае вызваленне другой групы ізраільскіх палонных.

У Тэль-Авіве тысячы людзей выйшлі на вуліцы патрабаваць вызвалення ўсіх закладнікаў з палону ХАМАС.

«Наша Нiва» — бастыён беларушчыны

ПАДТРЫМАЦЬ

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
1
Панылы сорам
4
Ха-ха
0
Ого
3
Сумна
2
Абуральна
7
0
Войтэк/адказаць/
26.11.2023
Суповой пакетик, няма там "господ"... ёсць тэрарысты, 'товарищ'!
0
Ігрэк/адказаць/
26.11.2023
А няма ўжо той колькасьці закладнікаў у скляпеньнях пад газай, якую дэкляравалі тэрарысты. Бо большасьць была забіта, згвалтавана ці скалечана. Альбо яны ў вельмі цяжкім стане і іх прад'яўленьне сьвету буде новым балючым шокам, і ўзмацненьнем баявых дзеяньняў з боку Ізраілю. Алеж, гуманітарку баевікі атрымаць хочуць.
26.11.2023
Может пора и нам идти на контакт с Лукашенко для того чтобы отпустить политзаключенных?
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930