Знайсці
25.11.2023 / 19:522РусŁacБел

Памёр беларускі мастак і філолаг Адась Калюта

Адзін з лідараў беларускай меншасці ў Чэхіі памёр учора ў швейцарскай Лазане. Прычынай смерці стала анкалогія. 

Фота: фэйсбук-суполка «Беларусы Чэхii»

Пра гэта паведаміла на сваёй старонцы ў Фэйсбуку дырэктарка Офіса дэмакратычных сіл Беларусі ў Чэхіі Крысціна Шыянок.

Адукацыю атрымаў у рэспубліканскай мастацкай школе імя Ахрэмчыка, скончыў філфак БДУ.

Адам Калюта быў сябрам чэшскай арганізацыі беларусаў «Пагоня», рэдактарам газеты «ІнформПрага».

Разам з прадстаўнікамі рэдакцыі Belarusian Review ён быў адным з пяці актыўных ініцыятараў кампаніі па прызнанні беларусаў нацыянальнай меншасцю, стаяў ля яе вытокаў у 2010 годзе.

Пасля таго, як чэшскі ўрад разгледзеў Мемарандум і з улікам вынікаў перапісу насельніцтва прыняў у 2013 годзе станоўчае рашэнне, Адась Калюта стаў першым прадстаўніком беларусаў у складзе дзяржаўнай Рады Чэшскай рэспублікі па пытаннях нацыянальных меншасцяў.

«Наша Нiва» — бастыён беларушчыны

ПАДТРЫМАЦЬ

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
1
Ого
0
Сумна
27
Абуральна
2
0
Спачывай у лагодзе/адказаць/
25.11.2023
Годна нёс пачэснае імя беларуса на чужыне
0
Парнат жыве вечна/адказаць/
26.11.2023
Шчырыя спачуваньні сваякам. Падзяляйма жаль і смутак з навучэнцамі Парнату, студэнтамі БДУ, ўсімі сумленнымі беларусамі, знаўцамі ягонае творчасьці і удзельнікамі беларускае замежнае суполкі.
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930