Знайсці
25.11.2023 / 18:545РусŁacБел

На тэрыторыі Каложскай царквы хочуць пабудаваць званіцу. Ужо прывезлі званы

Прыход сцвяржае, што пытанне будаўніцтва каля помніка гродзенскага дойлідства XII стагоддзя ўжо разглядаецца. Гэта можа не спадабацца ЮНЕСКА.

Званы для Каложы. Фота: інстаграм прыхода

8 званоў былі дастаўлены ў царкву, чакаюць на дзявяты, які важыць 1300 кг. 

Барысаглебская царква ў Каложы ўключана Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей як помнік 0-й катэгорыі — гэта значыць, што каштоўнасць або ўключаныя або прапанаваныя да ўключэння ў спіс сусветнай спадчыны ЮНЕСКА. 

І сапраўды, Каложская царква была ўключаны ў так званы папярэдні спіс яшчэ ў 2004 годзе, але з таго часу работы ў кірунку прысваення статусу аб'екта сусветнай спадчыны шлі надзвычай марудна.

У 2018 годзе царква была на мяжы выключэння з прэтэндэнтаў у спіс ЮНЕСКА. Тады падчас капітальнага рамонту рэканструкцыю хацелі зрабіць з выкарыстаннем газасілікатных блокаў. Але гісторыкі і архітэктары адстаялі варыянт асцярожнай рэканструкцыі з захаваннем драўляных сцен.

Званы для Каложы. Фота: інстаграм прыхода

Пасля поспеху суседзяў, якія змаглі дамагчыся сусветнага прызнання для гістарычнага цэнтра Кулдыгі і мадэрнісцкай спадчыны Коўна, у Беларусі зноў загаварылі пра беларускіх намінантаў.

Так у кастрычніку 2023 года ў Міністэрстве культуры Беларусі адбылося пасяджэнне міжведамаснай рабочай групы па падрыхтоўцы намінацыйных дасье для падачы заяўкі «Каложская (Барысаглебская) царква ў г. Гродна як прыклад гродзенскай архітэктурай школы» ў Спіс сусветнай спадчыны ЮНЕСКА.

Неабдуманае будаўніцтва можа прывесці не толькі да таго, што старажытны помнік ніколі не атрымае статусу аб'екта Сусветнай спадчыны, але і нават атрымаўшы, ён можа быць праз гэта яго пазбаўлены. Так у 2009 годзе са спісу ЮНЕСКА была выключана Дрэздэнская даліна Эльбы, якая была прызнаная Сусветнай спадчынай у 2006 годзе. Прычынай выключэння стала будаўніцтва маста, які «разбурыў культурны ландшафт».

«Наша Нiва» — бастыён беларушчыны

ПАДТРЫМАЦЬ

Чытайце таксама:

Пасля поспеху суседзяў у Беларусі зноў загаварылі пра Сусветную спадчыну ЮНЕСКА

У Гродне будуюць копію Каложскай царквы

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
1
Панылы сорам
6
Ха-ха
1
Ого
0
Сумна
4
Абуральна
17
1
Litwin /адказаць/
25.11.2023
Гжегож,

'древнерусском' стылi" ??

ў Мангольскім , увядзі ў Гугал залатая мячэць, я быў і ў турцыі і ў грэцыі нічога такога ў праваслаўнага Рыма не было  , ёсць на гэты конт артыкул  ў нашай вікі , наша архітэктура зусім іншая чым ў Мангола - Маскавітаў (гугл :  Chinese academic Deng Xize)

1
Калматы Вожык/адказаць/
25.11.2023
ПравославаБЕСіе!
0
Максим Дизайнер/адказаць/
26.11.2023
тараска

Ах-ха. Про музей-буфет - зачет!
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930